навіны

Палітвязня Сяргея Моніча амаль тры месяцы трымаюць у ШІЗА

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Ён знаходзіцца ў магілёўскай калоніі.

Паводле праваабаронцаў, адміністрацыя магілёўскай калоніі № 15 з 7 сакавіка амаль бесперапынна змяшчае Сяргея Моніча ў штрафны ізалятар.
Праваабаронцы нагадваюць, што ў ШІЗА вязняў утрымліваюць без пасцельнай бялізны і штодзённага шпацыру.
Сяргей Моніч – жыхар Заслаўля, мае двух непоўнагадовых дзяцей. Яго затрымалі 21 снежня 2020 года. У красавіку 2021 года судом Менскага раёна быў асуджаны за нанясенне надпісаў «АМАП – забойцы», «3%» па ч. 1 арт. 339 КК («Хуліганства»), за нанясенне надпісу «Кубракоў – фашыст» па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»), а таксама за захоўванне і перавозку наркатычнага сродку – марыхуаны масай 0,1 г без мэты збыту (арт. 328). Агулам суд прызначыў Сяргею 3 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Праваабаронцы лічаць пераслед і пазбаўленне волі Сяргея Моніча за надпісы – палітычна матываваным. Што да «наркатычнага артыкулу» паводле ч. 1 арт. 328 – то пакаранне за захоўванне без мэты збыту нязначнай колькасці наркотыку масай 0,1 г з’яўляецца відавочна непрапарцыйным, неадэкватным правапарушэнню па працягласці і ўмовах пазбаўлення волі.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10