Пяскоў: Расея пакуль не будзе праводзіць рэферэндумаў аб далучэнні ўкраінскіх рэгіёнаў
02.06.2022, 16:25
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў. (Фота: kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia
«Для гэтага неабходна стварыць адпаведныя ўмовы».
Для правядзення рэферэндумаў у Данецкай, Запарожскай, Луганскай і Херсонскай вобласцях Украіны аб іх уваходжанні ў склад Расеі неабходныя пэўныя ўмовы і жаданне жыхароў гэтых тэрыторыяў. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў. (Фота: kremlin.ru)
,,
«Для гэтага неабходна стварыць адпаведныя ўмовы», – падкрэсліў ён, перадае «Интерфакс».
Паводле Пяскова, перш за ўсё, трэба гарантаваць бяспеку жыхароў названых тэрыторыяў, бо не закончыліся баявыя дзеянні.
Напярэдадні сакратар генеральнага савету расейскай партыі «Единая Россия» Андрэй Турчак заявіў, што Данецкая, Запарожская, Луганская і Херсонская вобласці Украіны ўвойдуць у склад Расеі.
Гаворачы пра Луганскую і Данецкую вобласці, Турчак запэўніў, што «ні ў кога сумненняў няма ўвогуле, ад слова зусім», што яны таксама далучацца да Расеі. Тое ж самае, паводле яго, будзе з Запарожскай вобласцю, дзе павінен прайсці рэферэндум, «як толькі спыняцца абстрэлы і з’явіцца зона бяспекі».