навіны

У Расеі праходзяць аблавы за «фэйкі» пра расейскае войска

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Vot Tak TV / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Vot Tak TV / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Актывістам пагражае да 10 гадоў няволі.

У розных гарадах Расеі адбываюцца затрыманні і ператрусы ў актывістаў, якіх вінавацяць у распаўсюдзе фэйкаў пра расейскую армію. Пра гэта паведамляе ОВД-инфо.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Vot Tak TV / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Vot Tak TV / Белсат)
Увечары 1 чэрвеня ў Маскве затрымалі і пакінулі на ноч у аддзеле паліцыі журналіста SOTA Глеба Якутава, а раніцай у яго ўдома пачаўся ператрус. Паліцыянты ладзяць ператрусы ў кватэрах грамадзянскіх актывістаў Юліяславы Каралевіч і Данііла Давыдзенкі і ў кватэры аўтара тэлеграм-каналу «Протестный МГУ» Дзмітрыя Іванова. Апошняга ўдома не было, таму на допыт у Следчы камітэт адвезлі ягоных бацькоў.
У Новасібірску сілавікі затрымалі актывістку Алену Тардасаву-Юн. З яе кватэры вынеслі ўсю тэхніку.
Усіх іх вінавацяць паводле арт. 207.3 КК РФ у распаўсюдзе загадзя ілжывай інфармацыі пра збройныя сілы Расеі. Гэты артыкул быў уключаны ў Крымінальны кодэкс у сакавіку 2022 года ў адказ на антываенныя выступленні і выказванні, а таксама распаўсюд інфармацыі пра вайну не з афіцыйных расейскіх крыніц. Абвінавачаным пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Макар Мыш belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10