навіны

«Лубянскія непаразуменні»: Канапацкая пра спробы пасварыць беларусаў і палякаў

Ганна Канапацкая і Гжэгаж Немчук падчас канцэрту, зладжанага амбасадаю Рэспублікі Польшча ў Менску. Фота: Анна Канопацкая / Facebook
Ганна Канапацкая і Гжэгаж Немчук падчас канцэрту, зладжанага амбасадаю Рэспублікі Польшча ў Менску. Фота: Анна Канопацкая / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Ганна Канапацкая абвінаваціла ў скажэнні гістарычных стасункаў беларускага і польскага народаў інфармацыйныя рэсурсы пад кіраўніцтвам расейскага ФСБ.

«Палякі нам, беларусам, не ворагі. І мы ўсе пра гэта ведаем. Як бы ні спрабавалі сказіць сутнасць гістарычных стасункаў двух народаў лубянскія непаразуменні, якія пасадзілі свае худыя азадкі ў кіроўныя крэслы інфармацыйных рэсурсаў», – напісала Канапацкая ў сябе ў Facebook.

Допіс былая кандыдатка на прэзідэнцтва пакінула з нагоды наведвання фартэпіяннага канцэрту «Музычнае падарожжа праз жыццё Шапэна» з удзелам польскага піяніста Гжэгажа Немчука, зарганізаванага амбасадаю Рэспублікі Польшча ў Менску з нагоды старшынёўства Польшчы ў Еўразвязе.

Нагадаем, што апошнім часам у беларускіх і расейскіх медыях сапраўды разгорнутая шырокая антыпольская інфармацыйная кампанія, з яе вынікае, што Польшча хоча адарваць частку Беларусі і далучыць да сябе. Пра гэта, дарэчы, неаднаразова заяўляў і Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым унізе допісу Ганна Канапацкая дадала рэфлексію з нагоды прысягі Лукашэнкі падчас інаўгурацыі: «А прэзідэнт – красава. Прысягу народу на мове. Залік!»

Трэба адзначыць, што словы прысягі падчас інаўгурацыі ў Беларусі заўсёды прамаўляюцца па-беларуску. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10