навіны

«Больш немэтазгодна». «Hewlett Packard» спыніла дзейнасць у Беларусі і Расеі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Амерыканская ІТ-кампанія «Hewlett Packard Enterprise» афіцыйна абвясціла пра спыненне дзейнасці ў Беларусі і Расеі. Пасля нападу Расеі на Украіну кампанія прыпыніла працу ў гэтых краінах.
«Пасля прыпынення паставак і продажаў у Расеі і Беларусі напрыканцы лютага кампанія HPE уважліва сачыла за сітуацыяй. Для нас больш немэтазгодна працягваць дзейнасць у Расеі і Беларусі, і мы працягваем планамерна згортваць наш пакінуты бізнес у гэтых краінах», – гаворыцца ў заяве.
«Hewlett Packard Enterprise» была ўтворана ў 2015 годзе ў выніку раздзела «Hewlett-Packard». Яна спецыялізуецца на серверах, суперкамп’ютарах, сістэмах захоўвання дадзеных, сеткавай і хмарнай інфраструктуры. Раней «HP Inc»., іншая частка былой «Hewlett-Packard», таксама абвясціла, што спыніць аперацыі ў Расеі.
Макар Мыш belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10