навіны

Шуневіч прапанаваў забіраць зброю ў неактыўных паляўнічых

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

На руках у грамадзян знаходзіцца больш за 114 тысяч адзінак зброі.

Кіраўнік Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч прапануе не выдаваць зброю людзям, якія «па вызначэнні» не з’яўляюцца паляўнічымі і захоўваюць зброю для іншых мэтаў. Пра гэта ён заявіў на дзяржаўным тэлеканале.
Ігар Шуневіч. (Фота: hcdinamo.by)
Ігар Шуневіч. (Фота: hcdinamo.by)
Паводле былога міністра унутраных справаў Ігара Шуневіча, у Беларусі больш за 90 тысяч грамадзян маюць права на паляванне, з іх актыўнымі паляўнічымі з’яўляюцца каля 43%, пры гэтым на руках у грамадзян знаходзіцца больш за 114 тысяч адзінак зброі.
«Значная частка зброі, паляўнічай зброі, якая знаходзіцца на руках у грамадзян нашых і не выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні, гэта значыць не з’яўляецца прыладай у руках паляўнічага, знаходзіцца ў сейфах, захоўваецца з рознымі мэтамі акрамя як мэт палявання, для чаго яно і набывалася. […] І дзе і кім будзе выкарыстана гэтая зброя, акрамя як на законных падставах, а законнай падставай з’яўляецца толькі паляванне і захоўванне з мэтай палявання, я баюся, што розныя бываюць варыянты і розныя выпадкі, у тым ліку трагічныя, якія мы з вамі ведаем», – заявіў Шуневіч.
Belsat

Святлана Ціханоўская заклікала Захад адмовіцца ад ідэі транзітнай угоды з рэжымам Лукашэнкі

навіны
Таксама Шуневіч прапануе даваць дазвол на набыццё зброі толькі тым людзям, якія ўдзельнічаюць у дзейнасці пярвічных арганізацый паляўнічых.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10