навіны

Ва Украіне адзначаюць Дзень журналіста. З пачатку поўнамаштабнай вайны загінулі 32 працаўнікі СМІ

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Зяленскі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды працаўнікам украінскіх СМІ.

Ва Украіне 6 чэрвеня адзначаюць Дзень журналіста – прафесійнае свята ўкраінскіх журналістаў і ўсіх, хто працуе ў сферы медыяў.
З пачатку шырокамаштабнага ўварвання расейскай арміі 24 лютага ва Украіне загінулі 32 журналісты. Некаторыя з іх былі забітыя падчас выканання прафесійных абавязкаў: загінулі на полі бою, трапілі пад абстрэлы ці былі расстраляныя. Пра гэта паведаміў міністр культуры і інфармацыйнай палітыкі Аляксандр Ткачэнка.


,,

«Сёлета Дзень журналіста мае асаблівы смак горычы. Чацвёрты месяц поўнамаштабнай вайны – і мы страцілі 32 журналістаў… За 8 гадоў вайны мы страцілі яшчэ больш. Вечная памяць нашым змагарам перадавой інфармацыйнага фронту», – сказаў Ткачэнка.


Таксама кіраўнік Мінкульту адзначыў, што сённяшняя роля ўкраінскіх журналістаў падчас гібрыднай вайны неацэнная.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі таксама выступіў на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню журналіста. Ён зачытаў імёны ўсіх працаўнікоў СМІ, якія загінулі ў выніку расейскай вайны.


,,

«Нясіце праўду і важную інфармацыю – вельмі магутныя, важкія сэнсы, якія могуць стаць для нашай дзяржавы вялікай перавагай у гэтай барацьбе, у якой мы дакладна пераможам», – сказаў Уладзімір Зяленскі.


Пасля прэзідэнт Украіны ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды працаўнікам украінскіх СМІ і родным прадстаўнікоў СМІ, якія загінулі ў выніку поўнамаштабнага расейскага ўварвання.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10