«Прав тот, кто защищает свой дом», – спеў Корж. Паабураліся і ўкраінцы, і беларусы
Беларускі спявак Макс Корж 4 чэрвеня выдаў песню «Свой дом» з антываенным пасланнем і пажаданнем міру Украіне. Некаторыя беларусы і ўкраінцы яго раскрытыкавалі.
У песні «Свой дом» Макс Корж расказвае пра палітыкаў, якія хлусілі «пра дружбу народаў», «але на кожнага з нас ужо быў аўтамат»; пра моладзь, якая нядаўна разам спявала на стадыёнах пра сяброўства, «а сёння марыць адно адпомсціць напоўніцу». У песні Корж становіцца на бок Украіны: «Той правы, хто бароніць свой дом».
На момант публікацыі песня на Youtube мае паўтара мільёна праглядаў (хоць гэта толькі аўдыё без кліпа). Яшчэ 2,5 млн праглядаў – у Instagram Каржа. Песня дасяжная таксама на музычных пляцоўках накшталт «Apple Music» і «Spotify», але чамусьці не апублікаваная на расейскіх «УКантакце» і «Яндэкс.Музыцы».
Фанаты таксама змантавалі неафіцыйны кліп, які ўжо мае паўмільёна праглядаў:
У каментарах і пастах з песняй шматлікія слухачы з розных краінаў выказваюць падзяку. Напрыклад, так:
Песню накладваюць у TikTok на кадры вайны ва Украіне – напрыклад, так:
(асцярожна, ніжэй – урывак з мацюкамі)
Але ў сацсетках спевака таксама крытыкуюць за тое, што ён:
Украінцы таксама згадваюць, што Корж выступаў ва ўкраінскім Крыме пасля анексіі паўвостраву Расеяй, а таксама наракаюць, што ўкраінцы звяртаюць такую ўвагу на неўкраінскага спевака, а спевака з краіны, з тэрыторыі якой вяліся абстрэлы Украіны.
,, «Не, расейцы не ў маім двары раслі. Не, мы з імі не выраслі на адных каштоўнасцях. Не, я іх не разумею. Нашыя каштоўнасці – гэта свабода, незалежнасць, развіццё і прагрэс. Іхныя каштоўнасці – жыць як быдла і прыносіць пакуты ўсяму цывілізаванаму свету», – піша ў Twitter адна ўкраінка і пасылае Каржа матам.
Вось як яшчэ абураюцца (акрамя наўпрост мацюкоў) некаторыя ўкраінцы ў Twitter:
(менавіта тыя ракеты, паводле ЗСУ, былі запушчаныя з Каспійскага мора, але ўкраінскія гарады сапраўды раней абстрэльвалі з тэрыторыі Беларусі, абстрэл Кіева сапраўды адбыўся на наступную раніцу пасля выдання песні)
https://twitter.com/mssskatee/status/1533199635308859393
А вось як разважаюць беларусы на Facebook:
Алесь Наваборскі belsat.eu