навіны

У Беларусі пенсіянера асудзілі за ліст у раёнку, які нібыта дыскрэдытаваў РБ

Мікалай Віцікаў. (Фота: spring96.org)
Мікалай Віцікаў. (Фота: spring96.org)
podpis źródła zdjęcia

68-гадовага палітвязня асудзілі на 8 месяцаў папраўчай калоніі

У судзе Навабеліцкага раёну Гомля скончыўся судовы працэс над 68-гадовым Мікалаем Віцікавым. 7 чэрвеня палітычнага вязня асудзілі на 8 месяцаў папраўчай калоніі, паведамляе «Вясна». Падставаю для арышту стаўся ліст у раённую газету.
Мікалай Віцікаў. (Фота: spring96.org)
Мікалай Віцікаў. (Фота: spring96.org)
Мужчына даслаў у газету «Маяк» сваё бачанне канстытуцыйнай рэформы ў краіне. Следчыя кваліфікавалі ліст пенсіянера парушэннем ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Пазней абвінавачанне змянілі на дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.
Паводле арт. 369-1 КК спадару Віцікаву пагражала да 5 гадоў пазбаўлення волі.
У раённай газеце нават надрукавалі абразлівы допіс аб прапановах Мікалая Віцікава:


,,

«Творчасць вяскоўца мае шмат стандартных беспадстаўных абвінавачанняў і абразаў прадстаўнікоў улады і самой дзяржаўнай сістэмы. А як па-іншаму ўспрымаць тое, што чалавек называе дзейны дзяржаўны лад «лукашызмам», прыхільнікаў улады «ябацькамі», дзеянні праваахоўных органаў «зверствамі амапаўскіх вылюдкаў».


Нагадаем, што Мікалая Віцікава затрымалі 14 студзеня і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Пазней мужчыну перавялі ў статус падазраванага. 7 чэрвеня пенсіянера засудзілі да васьмі месяцаў зняволення.
Раман Лугоўскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10