навіны

Трамп расказаў, калі будзе падпісаная ўгода з Украінаю наконт карысных выкапняў

Доналд Трамп
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Фота: Win McNamee/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Угода наконт карысных выкапняў паміж Украінаю і ЗША будзе падпісаная 24 красавіка. Пра гэта паведаміў прэзідэнт ЗША Доналд Трамп.

«У нас ёсць пагадненне аб карысных выкапнях, што, думаю, будзе падпісанае ў наступны чацвер, неўзабаве», – сказаў Доналд Трамп.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Людзі праходзяць каля выставы пад адкрытым небам знішчанай расейскай вайсковай тэхнікі ў Нацыянальным вайскова-гістарычным музеі ў Кіеве, Украіна. 25 лютага 2025 года. Фота: Tetiana Dzhafarova / AFP / East News

Выгадна, але без гарантыяў бяспекі. Эксперт пра пагадненне

навіны

З боку Уладзіміра Зленскага пацверджання пакуль не было, аднак ён адзначыў, што каманды ЗША і Украіна працуюць анлайн над мемарандумам аб карысных выкапнях 17 красавіка.


Зяленскі і Трамп бачыліся ў Белым доме ў ЗША 28 лютага. Тады яны планавалі падпісаць угоду па карысных выкапнях. Аднак усё скончылася спрэчкай на падвышаных танах.


Пакуль не зразумела, у якім выглядзе пагадненне плануецца да падпісання. Напярэдадні сустрэчы Трампа з Зяленскім украінскія СМІ апублікавалі, як сцвярджалася, фінальны тэкст пагаднення. У ім гаварылася, што Украіна і ЗША разам створаць фонд, у які будзе ісці палова грошай ад усіх паступленняў, атрыманых ад манетызацыі ўсіх прыродна-рэсурсных актываў, што ёсць у дзяржаўнай уласнасці. Кіраваць фондам яны таксама будуць разам.


Таксама ў тэксце была гаорка пра гарантыі бяспекі Украіне, але яны не былі прапічаныя выразна і дакладна.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10