навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 7 чэрвеня

Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 2plus2.ua
Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 2plus2.ua
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, якую распачала Расея ва Украіне. Пра галоўныя падзеі па стане на вечар 7 чэрвеня чытайце ў нашым аглядзе.
Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 2plus2.ua
Выява мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: 2plus2.ua
Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 31360 чалавек забітымі.
Цягам апошніх содняў на Данецкім і Луганскім напрамках украінскія сілы адбілі дзесяць атак расейцаў. Паведамляецца, што расейцы вялі наступ на Славянскім, Бахмуцкім і Севераданецкім напрамках. У самім Севераданецку працягваюцца вулічныя баі.
За межамі Усходняй зоны аперацыі расейцы не праводзілі актыўных наступальных дзеянняў, замест гэтага яны ўмацоўвалі свае пазіцыі ды праводзілі ратацыю асабовага складу. Пры гэтым працягвалі абстрэлы ўкраінскай тэрыторыі авіяцыяй і артылерыяй па ўсёй лініі сутыкнення, а таксама ўглыб краіны.
Украінскія танкі. (Фота: AFP)
Украінскія танкі. (Фота: AFP)
Так Генштаб ЗСУ паведамляе пра расейскія ўдары па населеных пунктах у Сумскай і Харкаўскай вобласцях, а на данецкім кірунку мае месца дыстанцыйнае мініраванне ў бок Рубежнага. Старшыня Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў, што ў Лісічанску расейскія войскі абстралялі рынак, каледж і школу. Кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Валянцін Разнічэнка заявіў, што з «Ураганаў» абстраляны Крыварожскі раён вобласці.
Так Генштаб ЗСУ паведамляе пра расейскія ўдары па населеных пунктах у Сумскай і Харкаўскай вобласцях, а на данецкім кірунку мае месца дыстанцыйнае мініраванне ў бок Рубежнага. Старшыня Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Гайдай паведаміў, што ў Лісічанску расейскія войскі абстралялі рынак, каледж і школу. Кіраўнік Днепрапятроўскай АДА Валянцін Разнічэнка заявіў, што з «Ураганаў» абстраляны Крыварожскі раён вобласці.
Праўкраінскі мітынг у Херсоне, Украіна. (Фота: dialog.ua)
Праўкраінскі мітынг у Херсоне, Украіна. (Фота: dialog.ua)
У сваю чаргу ўкраінскія сілы нанеслі авіяўдары па складах боепрыпасаў на Мікалаеўшчыне і па расейскіх сілах на Херсоншчыне
У самім акупаваным Херсоне ўдзень 7 чэрвеня адбыўся выбух у адной з кавярняў. Розныя расейскія медыі падаюць супярэчлівую інфармацыю наконт размяшчэння побач з месцам выбуху гарадской адміністрацыі. Кіраўнік Херсонскай абладміністрацыі Генадзь Лагута пацвердзіў факт выбуху, але, паводле яго, гэта быў рэстаран «Настальжы». Вядома пра аднаго параненага ў выніку здарэння. Разам з тым херсонскі журналіст Канстанцін Рыжэнка выказаў меркаванне, што «гэты выбух спланаваны для карцінкі».
Пры гэтым акупацыйныя ўлады Херсону зноў загаварылі пра «рэферэндум аб самавызначэнні». Украінскі палітык Кірыл Стрэмавусаў, якога расейская прапаганда называе «намеснікам кіраўніка вобласці» і які фактычна рэпрэзентуе акупацыйныя ўлады занятага расейскімі войскамі Херсону, заявіў, што «хутчэй за ўсё, будзе рэферэндум для самавызначэння Херсонскай вобласці».
Старшыня Еўрапейскага савету Шарль Мішэль абвінаваціў Расею ў ваенных злачынствах і харчовым шантажы, а таксама ў правакаванні глабальнага харчовага крызісу і выкарыстанні паставак збожжа ў якасці зброі. Мішэль удакладніў, што Расея знішчае ўкраінскія зернясховішчы, перашкаджае пасяўной ва Украіне, а таксама крадзе збожжа на захопленых тэрыторыях.
У Глабальным фондзе па барацьбе са СНІДам, сухотамі і малярыяй заявілі, што праз вайну ва Украіне можа рэзка ўзрасці захворваемасць на ВІЧ і туберкулёз ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Гаворыцца, што такой сітуацыі паспрыяюць масавая міграцыя, вымушаны побыт бежанцаў, а таксама прыпыненне медычнай дапамогі.
Выданне Associated Press паведаміла, што Расея перадала Украіне больш за 50 целаў байцоў палка «Азоў», якія загінулі на тэрыторыі металургічнага заводу «Азоўсталь» у Марыупалі. Цяпер распачаты працэс ідэнтыфікацыі парэшткаў загінулых.
Вадзім Пракоп’еў. Скрын відэа: “Белсат”
Вадзім Пракоп’еў. Скрын відэа: “Белсат”
Група байцоў беларускага палка «Пагоня» падпісала кантракты з Сіламі спецыяльных аперацый Украіны. Пра гэта паведаміў прадстаўнік фармавання Вадзім Пракоп’еў. Паводле яго, гэта паказнік высокага даверу да беларусаў і іх высокага прафесіяналізму.
Віцька Кавалак belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10