навіны

Палітзняволенай Алене Лазарчык дадалі паўтара года калоніі

Алена Лазарчык. Крыніца фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»
Алена Лазарчык. Крыніца фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»
podpis źródła zdjęcia

Крыніцы «Белсату» паведамілі, што Алену Лазарчык пакаралі дадатковым тэрмінам зняволення на паўтара года.

Былая палітзняволеная і давераная асоба Святланы Ціханоўскай на выбарах 2020 года Антаніна Канавалава, якая правяла ў калоніі больш за чатыры гады і выйшла на волю ў снежні 2024-га на падставе так званага памілавання. Вільня, Літва. 7 красавіка 2025 года. Фота: Белсат

Антаніна Канавалава: У Беларусі засталася велізарная колькасць асобаў, гатовых змагацца. Людзі чакаюць прыдатнага моманту…

Гісторыі

Пакуль невядомая дата вынясення прысуду, але вядома, што Алену Лазарчык судзілі паводле артыкулу 411 – «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». На судзе Алена адмовілася ад паслуг адваката. Жанчыну пакаралі дадатковым тэрмінам зняволення – 1,5 года.

Алена Лазарчык стала другой палітзняволенай жанчынай, якую судзілі паводле артыкулу 411. Першаю была Паліна Шарэнда-Панасюк.

Алену Лазарчык трымаюць за кратамі з 30 снежня 2021 года. Яе пакаралі зняволеннем на 8 гадоў паводле некалькіх артыкулаў: «народны» артыкул 342 за ўдзел у пратэстах, а таксама 130 – распальванне варожасці, 361-1 – удзел у экстрэмісцкім фармаванні, 368 – знявага прэзідэнта.

Адміністрацыя жаночай калоніі № 4 склала пратаколы за нібыта парушэнне правілаў унутранага распарадку. Вядома, што адміністрацыі калоніяў даволі часта выкарыстоўваюць артыкул 411 у дачыненні палітвязняў, але суды звычайна караюць абвінавачаных годам зняволення. Для Алены Лазарчык абралі больш жорсткае пакаранне. Цяпер Алена ў СІЗА № 3 у Гомлі. Крыніцы «Белсату» паведамілі, што Алена не падавала скаргі на прысуд, таму яе могуць этапаваць у калонію найбліжэйшым часам. Не выключана, што яе могуць накіраваць адбываць пакаранне ў папраўчую калонію № 24, што ў Зарэччы Рэчыцкага раёну на Гомельшчыне.

У Алены на волі застаюцца дзеці, у тым ліку адзінаццацігадовы сын.

Любоў Лунёва belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10