навіны

Сілавікі прыйшлі ў офіс гандлёвай сеткі ОМА

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі ОМА ў Менску. (Фота: oma.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі ОМА ў Менску. (Фота: oma.by)
podpis źródła zdjęcia

Замежныя ўладальнікі сеткі раней прыпынілі дзейнасць у Беларусі

Чаго хочуць, невядома: замежныя ўладальнікі кантрольнага пакету акцыяў гандлёвай сеткі раней прыпынілі дзейнасць у Беларусі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі ОМА ў Менску. (Фота: oma.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крама сеткі ОМА ў Менску. (Фота: oma.by)
Раніцай 7 чэрвеня блогер Антон Матолька атрымаў паведамленні пра прыезд трох мікрааўтобусаў сілавікоў у офіс гандлёвай сеткі ОМА каля Азярца, што пад Менскам. Паводле звестак крыніцаў Zerkalo.io, у офісе ідзе ператрус.
Працаўнікі, якія застаюцца ў будынку, не выходзяць на сувязь. Пад будынкам сярод сілавікоў бачылі прынамсі аднаго супрацоўніка з надпісам «КДБ» на форме. Работнікі крамаў ОМА не ведаюць падрабязнасцяў, у кантакт-цэнтры не ведаюць, што адбываецца ў галоўным офісе.
Фінска-літоўская кампанія «Kesko Senukai», якая валодае паловай акцыяў ОМА, сабралася спыніць стасункі з Расеяй і Беларуссю, а таксама прадаць свой пакет акцыяў, яшчэ ў сярэдзіне траўня. Кампанія прыпыніла закуп расейскіх і беларускіх тавараў у краінах Балтыі.
ОМА з’явілася ў 1992 годзе і стала найбуйнейшай гандлёвай сеткай у продажы будаўнічых матэрыялаў і інструментаў. Сетка налічвае 17 раздробных і 16 франчайзінгавых крамаў, каля 2700 працаўнікоў.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10