навіны

Чэхія будзе выдаваць ВНЖ некаторым грамадзянам Расеі і Беларусі, аднак іх колькасць абмежавана

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чэшскае ВНЖ і ПМЖ. (Фота: podebrady.ru)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чэшскае ВНЖ і ПМЖ. (Фота: podebrady.ru)
podpis źródła zdjęcia

Для падачы трэба даказаць палітычны пераслед.

Міністэрства замежных спраў Чэхіі паведаміла, што краіна будзе выдаваць віды на жыхарства некаторым грамадзянам Беларусі і Расеі. Але толькі пры доказах іх палітычнага пераследу і толькі абмежаваную колькасць ВНЖ.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чэшскае ВНЖ і ПМЖ. (Фота: podebrady.ru)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чэшскае ВНЖ і ПМЖ. (Фота: podebrady.ru)
У анансаванай праграме «Грамадзянская супольнасць», якая была адобрана чэшскім урадам для грамадзян Расеі і Беларусі, якім пагражае палітычны пераслед у краіне іх паходжання, вядзецца гаворка аб тым, што Чэхія будзе гатовая выдаваць ВНЖ 500-м людзям з Расеі і Беларусі на год.


,,

«Праграма рэалізуецца з 20 траўня 2022 года тэрмінам на адзін год з магчымасцю падаўжэння. Гадавая квота складае 500 прэтэндэнтаў», – напісана ў заяве чэшскага МЗС.


Каб падацца на праграму, трэба быць грамадзянінам Расеі або Беларусі і даказаць, што з’яўляецеся абаронцам правоў чалавека, прадстаўніком грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ або навуковых колаў, або што зʼяўляецеся асобай, якая падвяргаецца пераследам з боку дзяржавы і якая вымушана пакінуць сваю краіну паходжання па меркаваннях бяспекі.
Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. (Фота: АВ / Белсат)
Куды турыстам ісці па візу? Падсумавалі магчымасці атрымання шэнгену катэгорыі С навіны
Асобам, якія адпавядаюць крытэрам удзелу ў праграме, будзе гарантавана магчымасць падаць заяву на атрыманне віду на жыхарства ў пасольстве Чэшскай Рэспублікі за мяжой, нават са сваімі бліжэйшымі сваякамі. Таксама будзе забяспечана спрошчаная і паскораная апрацоўка заявы на атрыманне пасведчання на права жыхарства.
Алена Рувіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10