навіны

Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў траўні склала 17 %

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Інфляцыя не спыняецца.

Паводле падлікаў Белстату, у траўні, у параўнанні з сёлетнім красавіком, спажывецкія цэны ў краіне выраслі на 0,7 %. Пры гэтым у параўнанні з леташнім траўнем цэны выраслі на 17 %.
Харчы ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
Харчы ў Беларусі. 26 красавіка 2022 года. (Фота: Белсат)
З пачатку гэтага года спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 11,9 %. Белстат таксама паведамляе, што інфляцыя запавольваецца. У прыватнасці за травень цэны ў нашай краіне выраслі на 0,7 %. Але пры гэтым за каляндарны год інфляцыя склала 17 %.
У сёлетнім красавіку гадавая інфляцыя была на ўзроўні 16,8 %.
Найбольш за год у Беларусі падаражэлі харчы – 19,3 %, неспажывецкія тавары сталі даражэйшымі на 18,7 %, цэны на паслугі выраслі на 10,8 %.
Улады краіны запланавалі інфляцыю паводле вынікаў 2022 года на ўзроўні 6 %.
Алена Аляксандрава belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10