навіны

Амерыканскі генерал лічыць, што расейцы страчваюць наступальны патэнцыял

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Амерыканскі генерал Бэн Годжэс падзяліўся меркаваннем адносна развіцця вайны ва Украіне.

Амерыканскі генерал Бэн Годжэс падзяліўся меркаваннем адносна развіцця вайны ва Украіне. Камандуючы сіламі ЗША ў Еўропе лічыць, што расейцы паступова страчваюць свой наступальны патэнцыял. Аб гэтым ён распавёў у інтэрв’ю Youtube-каналу Таццяны Паповай «Хронікі вайны».
Акопы. Украіна. 20 траўня 2022 года. (Фота: Агата Квяткоўская / Белсат)
Акопы. Украіна. 20 траўня 2022 года. (Фота: Агата Квяткоўская / Белсат)
Генерал-лейтэнант ЗША адзначыў, што расейскія жаўнеры знясіленыя, таксама іх войскі маюць праблемы з лагістыкай. Адпаведна вайсковец мяркуе, што расейцы страцілі наступальны патэнцыял.


,,

«Нягледзячы на праблемы, у расейцаў усё яшчэ ёсць перавага ў артылерыі. За гэтую перавагу даводзіцца плаціць вялікую цану. Аднак, на маю думку, гэта іх апошні наступальны рывок. Яны не маюць больш магчымасці працягваць ісці наперад. Іх жаўнеры знясіленыя, іх лагістыка парушаецца», – сказаў Годжэс.


На яго думку, да канца жніўня расейскія збройныя сілы няздольныя будуць ні да чаго, апроч артылерыйскіх абстрэлаў. Вайсковец адзначыў, што кульмінацыя атак Расеі прыпадзе на жнівень, а ЗСУ пяройдуць да контрнаступлення ў верасні.
Раман Лугоўскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10