Кіберпартызаны высветлілі, што КДБ распачаў крымінальную справу супраць Пазняка. Яшчэ 10 гадоў таму
12.06.2022, 16:58
Зянон Пазняк. Скрыншот з праграмы «Прасвет». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube
podpis źródła zdjęcia
А «злачынства» адбылося ўвогуле чвэрць стагоддзя назад.
10 гадоў таму КДБ Беларусі завёў крымінальную справу супраць палітыка Зянона Пазняка, які на той час ужо амаль 16 гадоў жыў у эміграцыі. Гэта праз свае крыніцы высветлілі беларускія кіберпартызаны.
Зянон Пазняк. Скрыншот з праграмы «Прасвет». Крыніца: БЕЛСАТ NEWS / YouTube
Паводле іх, крымінальная справа была заведзеная 29 лютага 2012 года. Яна датычыла артыкулаў «Беларускі шлях» і «Вызвольны рух», апублікаваных у 1996–1997 гадах у газетах «Пагоня» і «Свабода».
Паводле КДБ, гэтыя артыкулы былі накіраваныя «на распальванне нацыянальнай варажнечы і сварак, прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці расейскага народу».
Зянон Пазняк быў лідарам беларускага нацыянальнага адраджэння ў канцы 1980-х – пачатку 1990-х гадоў. Ён узначальваў апазіцыю БНФ у Вярхоўным Савеце, быў кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 1994 года. У выніку пераследу ў 1996 годзе быў вымушаны пакінуць Беларусь і з таго часу застаецца за мяжою.