Матолька раскрытыкаваў выказванні дарадцы кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны пра Беларусь і Ціханоўскую
13.06.2022, 21:20
Матолька абурыўся словамі, якія дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны ўжыў у дачыненні да беларусаў і Святланы Ціханоўскай выданню «Zerkalo».
Блогер Антон Матолька выступіў з крытыкай слоў Міхаіла Падаляка ва ўласным тэлеграм-канале. Матолька абурыўся словамі, якія дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны ўжыў у дачыненні да беларусаў і Святланы Ціханоўскай выданню «Zerkalo».
Антон Матолька. (Фота: Facebook Антон Мотолько)
У згаданым вышэй інтэрв’ю, дадзеным Падаляком беларускаму выданню, украінскі палітык адказаў на цэлы шэраг пытанняў адносна стаўлення да Беларусі і супрацы са Святланай Ціханоўскай.
Матолька адзначыў, што Падаляк адказваючы на пытанне «Чаму Зяленскі не сустракаўся з Ціханоўскай да вайны? Ці ёсць сэнс у гэтай сустрэчы зараз?», сказаў, што Кіеў не зусім разумее пазіцыю Святланы Ціханоўскай па цэлым шэрагу пытанняў, якія тычацца Расеі. Падаляк выказаў меркаванне, што тэзісы Ціханоўскай нічым не адрозніваліся ад выказванняў афіцыйнага Менску, а ў некаторых аспектах былі нават больш прарасейскімі.
Матолька адзначыў, што заявы Святланы Ціханоўскай ніколі нельга было назваць прарасейскімі, яны заўсёды былі прабеларускімі, у адрозненне ад слоў і дзеянняў таго ж Лукашэнкі.
Антон Матолька спаслаўся на шэраг інтэрв’ю і выказванняў Ціханоўскай пачынаючы з лістапада 2020 году. У прыведзеных спасылках Святлана Ціханоўская неаднаразова заклікала да вываду расейскіх войскаў з тэрыторыі Беларусі, адзначала, што незалежнасць не можа быць прадметам гандлю і казала, што Крым належыць Украіне.
Яшчэ адным каменем спатыкнення сталася выказванне, быццам з Беларусі не чуваць выразных ацэнак вайны ва Украіне. Апроч таго, ён сказаў, быццам беларусы не заклікалі да спынення вайны і не спрабавалі паўплываць на дзеянні рэжыму і амаль не пратэставалі.
Матолька нагадаў, што пратэсты супраць вайны адбываліся ў Менску і каля амбасадаў РБ у розных гарадах: Варшава, Берлін, Беласток, Лондан, Тэль-Авіў, Вільня. Блогер адзначыў, што адбыліся тысячы акцый на плошчах і вуліцах соцень гарадоў па ўсім свеце.
Таксама ён нагадаў, што:
Нагадаем, што раней украінскі палітык Аляксей Арэстовіч адзначаў, што сустрэчы Зяленскага са Святланай Ціханоўскай дагэтуль не адбылося праз прагматычную палітыку Кіева ў рэгіёне.