Яе разам з сястрой Вікторыяй затрымалі яшчэ ў кастрычніку 2020 года ў межах крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справа звязаная з падзеямі 10 жніўня ў Менску. Пазней іх абвінавацілі яшчэ ў гвалце ў дачыненні супрацоўнікаў МУС, а Вікторыю таксама абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных справаў. 1 красавіка Анастасію прысудзілі да 2 гадоў калоніі, а Вікторыю – да 2,5 года.