навіны

«Не ад высокага заробку». Патрыярх Кірыл распавёў пра «мужнасць» расейскіх жаўнераў ва Украіне

Патрыярх Кірыл у Менску, Беларусь. 4 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
Патрыярх Кірыл у Менску, Беларусь. 4 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia

Ад іх загінулі ўжо 323 дзяцей.

Расейскія вайскоўцы падчас вайны ва Украіне паказваюць «дзіўныя прыклады мужнасці» і самаахвяравання, і ўсё гэта ідзе ад іхнага «ўнутранага маральнага пачуцця». Пра гэта заявіў 19 чэрвеня патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, піша ТАСС.
Патрыярх Кірыл у Менску, Беларусь. 4 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
Патрыярх Кірыл у Менску, Беларусь. 4 чэрвеня 2022 года. (Фота: БелТА)
«Мы, якія прайшлі праз усе тыя ганенні, праз усю тую бязбожную ідэалогію, мы як народ акрыялі і будуем храмы, і расце ў нас пачуццё любові да айчыны, і бачым, як цяпер нашыя маладыя хлопцы абараняюць Расею на полі бою. Нашыя святары, якія апякуюцца нашымі ваярамі, распавядаюць мне пра дзіўныя прыклады мужнасці, самаахвяравання і нават здольнасці жыццё сваё пакласці за сябра свайго», – сказаў патрыярх.
Паводле яго, гэта «не ад высокага заробку, і не ад заахвочвання начальства, і не ад прасоўвання ў службе», а «ад унутранага маральнага пачуцця, выхаванага праваслаўнаю вераю».
Офіс Генеральнага пракурора Украіны між тым паведамляе пра 18 тысячаў ваенных злачынстваў, якія ўчынілі расейскія вайскоўцы з лютага 2022 года. У выніку гэтага сярод іншага загінулі 323 дзяцей і 583 атрымалі раненні.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10