навіны

Беларускія вайскоўцы спрабавалі зрабіць падкоп на мяжы з Польшчай

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

У Польшчу з Беларусі спрабаваў нелегальна трапіць 21 мігрант.

Каля Дубічаў-Царкоўных на беларуска-польскай мяжы беларускія вайскоўцы спрабавалі зрабіць падкоп пад сцяной, што падзяляе дзве краіны. Пра гэта ў Twitter паведамляе Памежная ахова Польшчы.
Будаўніцтва сцяны пачалося ў адказ на масавыя спробы мігрантаў пры падтрыманні афіцыйных уладаў Беларусі незаконна прайсці беларуска-польскую мяжу.
Паводле польскіх памежнікаў, падкоп пад сцяной спрабавалі зрабіць шасцёра беларускіх вайскоўцаў.
Таксама 19 чэрвеня на тэрыторыю Польшчы з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць 21 асоба, у тым ліку грамадзяне Марока, Сенегалу і Індыі.
З пачатку года ў Польшчы зафіксавалі больш як 5 тысяч незаконных спробаў перайсці мяжу з Беларуссю.
Памежныя службы Польшчы апублікавалі відэа з першымі гатовымі секцыямі агароджы на мяжы з Беларуссю. Пралёты ўсталяваныя ўжо на 140 км.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10