навіны

Ва ўніверсітэце польскага Ольштыну адмовіліся ад вывучэння расейскай мовы

Польскія славісты ў Маскве. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Filologia rosyjska UWM / Facebook
Польскія славісты ў Маскве. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Filologia rosyjska UWM / Facebook
podpis źródła zdjęcia

У Варміньска-Мазурскім універсітэце польскага Ольштыну ліквідуюць спецыяльнасць «Расейская філалогія» і кафедру расейскай мовы і літаратуры. Пра гэта паведамляе Гуманітарны аддзел ВНУ.

У сувязі з ліквідацыяй вывучэння расейскай мовы ва ўніверсітэце з 17 да 30 чэрвеня праходзіць дабрачынны кірмаш «Славісты для Украіны». У межах яго можна набыць за сімвалічны кошт кнігі ў галіне лінгвістыкі, літаратуразнаўства, культуралогіі, філасофіі, гісторыі і мастацтва.

Сабраныя сродкі будуць накіраваныя ўцекачам з Украіны.

Нагадаем, што на філалагічным факультэце Беластоцкага ўніверсітэту сёлета адкрываецца новы кірунак першай ступені дзённага навучання – беларуская этнафілалогія. Як заяўляецца, выпускнікі змогуць працаваць у медыях, выдавецтвах, установах культуры і дзяржаўнага кіравання. Прапанова адрасаваная як абітурыентам з Польшчы, гэтак і прэтэндэнтам з Беларусі.

Студэнты будуць вывучаць беларускую мову, літаратуру і культуру. Навінкай, якой не прапаноўвае ніводзін іншы ўніверсітэт у Польшчы, ёсць прадмет «Аналіз тэкстаў перыяду Вялікага Княства Літоўскага», «у межах якога студэнты навучацца чытаць дакументы былой польскай і беларускай дзяржавы».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10