навіны

Жыхары Вільні скардзяцца на смурод з кітайскай амбасады: што там адбываецца?

Працаўнік кітайскай амбасады спальвае рэчы на яе тэрыторыі. Фота: delfi.lt
Працаўнік кітайскай амбасады спальвае рэчы на яе тэрыторыі. Фота: delfi.lt
podpis źródła zdjęcia

Жыхары віленскага мікрараёну Наўяміесціс скардзяцца на пахі з кітайскай амбасады. На тэрыторыі амбасады ёсць печ, у якой, з усяго відаць, паляць не толькі паперу, але і розныя адкіды, паведамляе «Delfi».

Выданне адзначае, што пасля таго, як у канцы 2021 года ў Літве адкрылі прадстаўніцтва Тайваню, раззлаваная КНР змяніла ўзровень сваёй прысутнасці ў Літве – перавяла амбасаду ў офіс часовага паверанага ў справах Кітаю.

Пры гэтым жыхары суседніх дамоў яшчэ з 2016 года перыядычна скардзяцца на пахі з тэрыторыі дыпламатычнага прадстаўніцтва. Адная жанчына падзялілася відэа, на якім працаўнік амбасады ў масцы кідае паперу ў печ. Сярод падрыхтаванага для спальвання смецця на відэа ёсць і скрынка з дротам, пластыкам.

,,

«Немагчымы смурод – дзеці на вуліцы, яны скардзяцца, што баліць галава, трэба нешта рабіць», – пісала яна.


Людзі пісалі, што звярталіся ў розныя службы, але ніхто не можа дапамагчы, бо тэрыторыя амбасады недатыкальная: «За плотам – не літоўская дзяржава».

Пасля скаргаў МЗС Літвы «нагадаў працаўнікам кітайскай амбасады пра тое, што варта прытрымлівацца дзейных у Літве законаў і не паліць таксічных адкідаў, што забруджваюць паветра ды навакольнае асяроддзе».

Нагадаем, што дзяржаўная прапаганда Беларусі нечакана выпусціла сюжэт, прысвечаны працы нямецкіх дыпламатаў у краіне. З сачэннем, камерамі, абвінавачваннямі ды іншымі выпадкамі «не да законаў». Беларусам і Беларусі ад такіх паводзінаў уладаў лепш не стане, а вось Расея ў такім развіцці зацікаўленая.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10