навіны

У Петрыкаўскім раёне маланка забіла 71 карову. Пастух выжыў цудам

Каровы, якіх забіла ўдарам маланкі. Фота: ДКСЭ
Каровы, якіх забіла ўдарам маланкі. Фота: ДКСЭ
podpis źródła zdjęcia

У Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці разрад маланкі забіў 71 карову. Пад удар трапіў і пастух, які быў побач. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертызаў.

Чытайце таксама:
Разламаныя вароты ў хляве на МТФ «Вялікія Стралкі», Рагачоўскі раён. 16 траўня 2025 г. Фота: BELPOL

Каровы нараджаюць проста ў гной. Як пры Лукашэнку падзеж жывёлы пабіў гістарычны максімум

Інцыдэнт здарыўся ў траўні. Пастух сачыў за статкам кароваў, якія былі на вольным выпасе паблізу фермы. Калі пачалася навальніца, ён схаваўся там у драўляным вагончыку. У нейкі момант пастух вырашыў праверыць, ці на месцы быдла, але ад удару страціў прытомнасць.

Мужчыну шпіталізавалі са скаргамі на слабасць, дрыжыкі, ламоту ў суставах і цягліцавыя болі ў канцавінах. Медыкі зафіксавалі ў яго фігуры Ліхтэнбэрга, а таксама парушэнне рытму сэрца. У больніцы ён правёў 8 дзён.

Эксперты пацвердзілі, што пастух сапраўды атрымаў удар маланкі. А вось 71 карова загінула.

Нагадаем, што да тэмы паморку жывёлы сёлета неаднаразова звяртаўся Аляксандр Лукашэнка. Прычым пры любой нагодзе, нават у царкве і на суботніку. Пра сур’ёзнасць тэмы кажуць і дакументы чыноўнікаў, што здабыла і дала «Белсату» арганізацыя «BELPOL».

Да розных відаў адказнасці праз «гістарычны максімум» паморку жывёлы прыцягнулі 1400 чалавек за 2024 год і першыя 4,5 месяца 2025-га. Але, кажуць у «BELPOL», «лічбы гэтыя будуць толькі павялічвацца, бо рэжым не можа прызнаць, што вінаваты ў сітуацыі толькі ён».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10