навіны

Беларус узяў тры прызы на конкурсе піяністаў у Валенсіі і выйграў 24 тысячы еўраў

Беларускі піяніст Уладзіслаў Хандогій на конкурсе Ітурбі. Фота: Premi Iturbi
Беларускі піяніст Уладзіслаў Хандогій на конкурсе Ітурбі. Фота: Premi Iturbi
podpis źródła zdjęcia

Беларус Уладзіслаў Хандогій адзначыўся на 23-м Міжнародным конкурсе піяністаў імя Хасэ Ітурбі ў іспанскай Валенсіі, які прайшоў 4–14 чэрвеня. Пра гэта паведамляе выданне «Беларусь и мир».

Чытайце таксама:
Пераможца «Еўрабачання-2025» JJ. Базэль, Швейцарыя. 17 траўня 2025 года. Фота: Harold Cunningham/Getty Images

«Еўрабачанне-2025»: памылка букмекераў і антываенны сцяг у трансляцыі

Чытайце таксама:
«Stereo Weekend» у Батанічным садзе ў Менску, Беларусь. 2018 год. Фота: Stereoweekend / Instagram

Якія музычныя оўпэн-эйр фестывалі пройдуць летам у Беларусі і хто там гэдлайнеры

Журы прысудзіла нашаму беларусу другое месца, што прынесла яму прэмію 20 тысяч еўраў і ангажэмент на ўдзел у канцэртным туры. Акрамя таго, Уладзіслаў Хандогій атрымаў яшчэ дзве адмысловыя ўзнагароды: прыз глядацкіх сімпатыяў (2 тысячы еўраў) і прыз за найлепшае выкананне канцэрту Людвіга ван Бэтховэна (2 тысячы еўраў).

Першае месца ў конкурсе ўзяў Ізраільцянін Набіль Гаек, трэцяе – італьянец Руджэра Ф’ёрэлля. Агулам заяўкі на ўдзел паступілі ад каля 200 прэтэндэнтаў з 40 краінаў.

Уладзіслаў Хандогій нарадзіўся ў 2001 годзе ў Менску ў сям’і музыкаў. Навучаўся ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, затым у Цэнтральнай музычнай школе пры Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Пятра Чайкоўскага, з 2020 года працягвае навучанне ў кансерваторыі.

Пераможца V Міжнароднага конкурсу юнацкага выканальніцкага мастацтва імя Свірыдава ў Санкт-Пецярбургу (2013), II Міжнароднага конкурсу юных піяністаў «Astana Piano Passion» і XV Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу юных музыкантаў «Шчаўкунок» (2014). Лаўрэат II Міжнароднага конкурсу маладых піяністаў «Grand Piano Competition» у Маскве (2018), дыпламант X Міжнароднага конкурсу юных піяністаў імя Джыны Бахаўэр у Солт-Лэйк-Сіці (ЗША, 2016). Стыпендыят фонду «Новыя імёны» (Расея).

У 2021 годзе атрымаў першую прэмію на XXXII міжнародным конкурсе «Ferrol International Competition» (Іспанія). Таксама атрымаў першыя прэміі на конкурсах у Санрэма («Sanremo international piano competition») і «La palma d'oro» ў Італіі. У 2022 годзе стаў фіналістам аднаго з самых прэстыжных міжнародных конкурсаў імя Вэна Клайбэрна ў Тэхасе, ЗША.

Выступае ў гарадах Расеі, Беларусі, Францыі, Вялікай Брытаніі, Іспаніі, Італіі, Швейцарыі і іншых краінаў. Запісаў сольны дыск у 2016 годзе.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10