навіны

У Карэліцкім раёне знішчаныя крыжы на магілах польскіх жаўнераў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Гэта не першы выпадак вандалізму на польскіх магілах.

Стала вядома, што каля вёскі Качычы Карэліцкага раёну знішчылі крыжы на магілах жаўнераў Арміі Краёвай.
Так выглядалі надмагіллі ў Качычах раней. (Фота: чытачы Белсату)
Так выглядалі надмагіллі ў Качычах раней. (Фота: чытачы Белсату)
Ля Качычаў былі пахаваныя 89 байцоў Арміі Краёвай, якія загінулі ў студзені 1945 года ў баях з унутранымі войскамі НКВД.
Так выглядаюць магілы цяпер. (Фота: чытачы Белсату)
Так выглядаюць магілы цяпер. (Фота: чытачы Белсату)
Яшчэ ў кастрычніку 2021 года на надмагіллях у Качычах заўважылі сляды вандалізму: вылітая чорная фарба ці бітум.
Гэта не першыя акты вандалізму на магілах байцоў Арміі Краёвай. 4 ліпеня стала вядома пра знішчэнне магілаў польскіх жаўнераў у вёсцы Мікулішкі Ашмянскага раёну – іх зраўнялі з зямлёй. Выпадкі знішчэння польскіх пахаванняў былі зафіксаваныя таксама ў вёсках Багданы, Бабровічы, Дындылішкі і Ёдкавічы, а таксама ў Іўі. МЗС Польшчы заявіла пратэст супраць апаганьвання помнікаў і магілаў палякаў у Беларусі, Польшча наўпрост абвінавачвае ў гэтым рэжым Лукашэнкі.
7 ліпеня ў МЗС Беларусі выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы Марцін Вайцяхоўскі. У МЗС заявілі, што занепакоенасць польскага боку «не матываваная», бо ля вёскі Мікулішкі нібыта няма «пахаванняў замежных вайскоўцаў».
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10