навіны

Байдэн ухваліў перадачу Украіне новага пакету вайсковай дапамогі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Агулам ЗША перададуць Украіне ўзбраення на $ 400 млн.

Агулам ЗША перададуць Украіне ўзбраення на $ 400 млн. Адпаведны ўказ прэзідэнт Джо Байдэн падпісаў 8 чэрвеня.
Паводле «Reuters», у новы пакет увайшлі чатыры ракетныя сістэмы залпавага агню HIMARS.
Як паведамляе агенцтва са спасылкай на высокапасаднага прадстаўніка Міністэрства абароны ЗША, з улікам новага пакету ў арсенале ЗСУ будзе 12 комплексаў HIMARS. Амерыканскі бок мяркуе, што ўкраінцы эфектыўна выкарыстоўваюць HIMARS для ўдараў па расейскіх пазіцыях. Ніводзін з гэтых комплексаў дагэтуль не быў знішчаны ці выведзены са строю.
Акрамя таго, ЗША перадаюць Украіне 1000 высокадакладных снарадаў для 155-мм артылерыйскіх гарматаў. Гэта новы тып боепрыпасаў, што дазволіць ЗСУ з большай дакладнасцю знішчаць канкрэтныя цэлі, адзначаюць у Пэнтагоне.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падзякаваў Вашынгтону за дапамогу. Ён адзначыў, што РСЗА HIMARS і 155-мм снарады – найпершая патрэба Украіны.
Папярэдні пакет дапамогі ЗША перадалі Украіне ў сярэдзіне чэрвеня: у яго, у прыватнасці, увайшлі 18 гаўбіцаў М777 і 36 тысяч снарадаў да іх.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10