Андрэй Паднябенны, Дзмітрый Нешта, Анатоль Яскевіч, Аляксандр Францкевіч, Андрэй Дзенісенка, Іван Губчык – у Беларусі 6 новых палітвязняў
22.07.2022, 15:45
Колькасць палітвязняў на 22 ліпеня 2022 года. Выява: Вясна
podpis źródła zdjęcia
Праваабаронцы прыходзяць да высновы пра існаванне ў кожным з прысудаў палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.
Гэта Андрэй Паднябенны, Дзмітрый Нешта, Анатоль Яскевіч, Аляксандр Францкевіч, Андрэй Дзенісенка, Іван Губчык. Пры аналізе выракаў гэтым людзям праваабаронцы прыходзяць да высновы пра існаванне ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных, паведамляе «Вясна».
Колькасць палітвязняў на 22 ліпеня 2022 года. Выява: Вясна
«У чарговы раз падкрэсліваем, што ў шэрагу выпадкаў характар дзеянняў абвінавачаных быў вынікам сістэматычных, шырока распаўсюджаных парушэнняў правоў чалавека, адсутнасці магчымасці свабоднага выказвання меркавання, быў выкліканы адсутнасцю расследавання злачынстваў у дачыненні мірных пратэстоўцаў і іншых ахвяраў жорсткага абыходжання і катаванняў, расчараваннем у здольнасці ўладаў выкарыстоўваць сілу закону дзеля абароны парушаных правоў грамадзян, адсутнасцю справядлівага суда і ўмоваў для дэмакратычнай і канстытуцыйнай змены ўлады на сапраўдных выбарах. Як правіла, каментары былі напісаны ў сувязі з інфармацыяй пра супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў МУС у дачыненні мірных пратэстоўцаў», – гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.