навіны

У Беларусі загінуў салдат тэрміновай службы

Смерць наступіла ад агнястрэльнага ранення.

Смерць наступіла ад агнястрэльнага ранення, несумяшчальнага з жыццём, паведамляе Мінабароны.
«Падчас выканання мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі вайсковец тэрміновай службы аднаго з падраздзяленняў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады атрымаў агнястрэльнае раненне, несумяшчальнае з жыццём», – гаворыцца ў паведамленні.
Камісія Міністэрства абароны ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі праваахоўных органаў праводзіць правяранне, накіраванае на высвятленне ўсіх абставінаў здарэння.
Імя салдата і дакладныя абставіны гібелі не называюцца.
Марыя Мурашка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10