навіны

Украінскія медыі паведамляюць, што выбух на Крымскім мосце быў арганізаваны СБУ

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Афіцыйна ў Службе бяспекі Украіны гэтую інфармацыю не пацвярджаюць і не зняпраўджваюць.

Афіцыйна ў Службе бяспекі Украіны не пацвярджаюць і не адмаўляюць сваёй датычнасці да частковага разбурэння Крымскага моста.
Агенцтва УНІАН і інтэрнэт-выданне «Украінская праўда» паведамляюць са спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах, што падрыў пераправы стаў вынікам спецаперацыі Службы бяспекі Украіны.
У СБУ не пацвярджаюць і не адмаўляюць гэтага факту.


,,

«Мы гэтага не каментуем. Ролю СБУ або любога дзяржаўнага органу Украіны ў «бавоўнах» будзем каментаваць пасля нашай канчатковай перамогі», – цытуе ўкраінская служба радыё «Свабода» прадстаўніка СБУ Арцёма Дзегцярэнку.


Разам з тым на старонцы СБУ ў Twitter выбух на Крымскім мосце пракаментавалі іранічным перафразаваннем вершу Тараса Шаўчэнкі. «Світає, Міст гарно палає; Соловейко у Криму СБУ зустрічає».
Нагадаем, на Крымскім мосце раніцай 8 кастрычніка адбыўся выбух. Праз выбух былі разбураныя тры пралёты аўтамабільнай часткі моста, а таксама загарэўся цягнік з цыстэрнамі на чыгуначнай частцы. Цяпер рух на мосце закрыты.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10