У Польшчы ў лесе недалёка ад мяжы з Беларуссю знайшлі труп жанчыны
12.02.2023, 20:07
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Podlaska Policja / Twitter)
podpis źródła zdjęcia
Ейную асобу высвятляюць
У лесе пад Гайнаўкай, што недалёка ад мяжы з Беларуссю, знайшлі труп жанчыны, перадае агенцтва PAP. Ейную асобу высвятляюць.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Podlaska Policja / Twitter)
Інфармацыю пра мёртвую жанчыну паліцыя атрымала сёння раніцай. Цела заўважылі ў лесе каля Гайнаўкі – гораду ў 20 кіламетрах ад Беларусі.
Як паведамілі ў Падляскай паліцыі, на месцы здарэння працуюць следчыя і эксперты:
,,
«Супрацоўнікі паліцыі пад кіраўніцтвам пракурора збіраюць доказы і ўстанаўліваюць усе абставіны».
Ці была жанчына мігранткай, не ўдакладняцца. Ейную асобу пакуль не высветлілі.
Раней пра трупы мігрантаў каля мяжы неаднаразова паведамлялі беларускія ўлады. У гібелі людзей афіцыйны Менск вінаваціць польскіх сілавікоў, якія нібыта выпіхваюць уцекачоў на тэрыторыю Беларусі праз брамкі ў агароджы на мяжы.