навіны

Забаранілі, але баяцца не перасталі. У Беларусі рыхтуюць новыя змены адносна дронаў

Грамадзянскі дрон. Фота: Doodybutch / Wikimedia
Грамадзянскі дрон. Фота: Doodybutch / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

У Палаце прадстаўнікоў працоўная група разгледзела законапраект «Аб змяненні кодэксаў у пытаннях крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці». Пра гэта паведамілі ў ніжняй палаце парламенту.

Чытайце таксама:
Байцы 30-й асобнай механізаванай брыгады імя Канстанціна Астрожскага страляюць з сістэмы залпавага агню БМ-21 «Град» у Данецкай вобласці, Украіна. 3 чэрвеня 2025 года. Фота: Viacheslav Madiievskyi / Ukrinform / NurPhoto via Getty Images

NATO пахваліла атаку Украіны на расейскія вайсковыя самалёты. Прадстаўнік Трампа занепакоіўся

Законапраект унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 30 красавіка. Ён распрацаваны як развіццё палажэнняў указу Аляксандра Лукашэнкі ад 25 верасня 2023 года № 297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лётных апаратаў», які ўвёў шэраг забаронаў і абмежаванняў у дачыненні дронаў.

Намеснік старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў у пытаннях заканадаўства Андрэй Ліс заявіў, што бесперашкодны ўвоз у Беларусь і абарот у краіне беспілотных лётных апаратаў і авіямадэляў ствараюць сур'ёзную пагрозу нацыянальнай бяспецы:

,,

«Як мы бачым, цяпер гэтыя, здавалася б, бяскрыўдныя прадметы – беспілотнікі, авіямадэлі – актыўна ўжываюцца на тэатры ваенных дзеянняў, могуць выкарыстоўвацца для здзяйснення актаў тэрарызму і з мэтай кантрабанды».


Законапраект прапаноўвае ўнесці змены ў Крымінальны кодэкс, Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях. Прадугледжваецца перадусім адміністратыўная адказнасць для фізічных асобаў за ўвоз, захоўванне, выраб, эксплуатацыю і абарот беспілотных лётных апаратаў і авіямадэляў. За гэтыя дзеянні прадугледжаныя сур'ёзныя штрафныя санкцыі і магчымая канфіскацыя БПЛА.

,,

«Калі такія ж дзеянні будуць учыненыя вінаватай асобай цягам года пасля прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці, то надыходзіць ужо крымінальная адказнасць. Максімальнае пакаранне прадугледжанае да двух гадоў пазбаўлення волі», – адзначыў дэпутат.


Чытайце таксама:
Самалёт далёкага выяўлення і навядзення А-50У «Сяргей Атаянц». Фота: Мінабароны РФ / structure.mil.ru

Падчас аперацыі «Павуціна» у Расеі падбілі той самы самалёт, які быў пашкоджаны ў Мачулішчах

Раней сталася вядома, што КаАП дапоўняць артыкулам 18.35 («Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы»). Паводле яго, памер штрафаў для юрыдычных асобаў складзе ад 20 да 150 базавых велічынь (ад 840 да 6300 рублёў), для індывідуальных прадпрымальнікаў – ад 10 да 100 базавых (420–4200 рублёў), а для фізічных асобаў – ад 5 да 50 базавых (210–2100 рублёў).

Лукашэнка 25 верасня 2023 года падпісаў указ, які забараняе фізічным асобам у Беларусі валодаць і карыстацца беспілотнымі лётнымі апаратамі і авіямадэлямі. Фізічным асобам, а таксама «неўпаўнаважаным» юрыдычным асобам забаранілі ўвоз, захаванне, абарот, эксплуатацыю і выраб цывільных беспілотных лётных апаратаў і авіямадэляў, выкарыстанне паветранай прасторы беспілотнікамі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10