навіны

Кіроўца таксі насмерць збіў пенсіянерку на вакзале ў Слуцку

 (Фота: УДАІ УУС Менскі аблвыканкам)
(Фота: УДАІ УУС Менскі аблвыканкам)
podpis źródła zdjęcia

Ён здаваў назад, а потым паехаў наперад.

Няшчасны выпадак адбыўся ў суботу, 18 лютага. Кіроўца таксі адцягнуў увагу ад дарогі і не заўважыў пенсіянерку, якая ішла яму насустрач, паведамілі ва УДАІ УУС Менскага аблвыканкаму.
 (Фота: УДАІ УУС Менскі аблвыканкам)
(Фота: УДАІ УУС Менскі аблвыканкам)
Паводле папярэдняй інфармацыі, 66-гадовы таксіст Сяргей, які працаваў на аўтамабілі «Фальксваген Гольф», прыняў заказ. Са стаянкі ён здаваў назад, а потым паехаў наперад. Але адцягнуў увагу ад дарогі і позна заўважыў пешахода, які выйшаў насустрач – 83-гадовую пенсіянерку.
Ад атрыманых траўм жанчына памерла на месцы ДТЗ. Распачата крымінальная справа.
 (Фота: УДАІ УУС Менскі аблвыканкам)
(Фота: УДАІ УУС Менскі аблвыканкам)
Алена Рувіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10