навіны

У Беларусі не хапае экскурсаводаў

Экскурсія. Крыніца: belarustut.by
Экскурсія. Крыніца: belarustut.by
podpis źródła zdjęcia

Раней улады вызначылі новыя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў.

У Беларусі не хапае экскурсаводаў па некаторых маршрутах. Аб гэтым 26 верасня заявіў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў падчас прэс-канферэнцыі «Турыстычная сфера Беларусі: развіццё, інавацыі і новыя магчымасці».
Экскурсія. Крыніца: belarustut.by
Экскурсія. Крыніца: belarustut.by
Паводле інфармацыі Дзмітрыя Марозава, на сёння ў Беларусі працуе каля 1200 экскурсаводаў. Прычым каля 150 з іх былі атэставаны ў 2023 годзе. Сертыфікат экскурсавода дзейнічае пяць гадоў.
Ён дадаў, што інклюзіўнаму турызму таксама ўдзяляецца ўвага, мадэрнізуюцца экскурсіі для груп турыстаў з рознымі фізічнымі магчымасцямі.
Таксама Марозаў расказаў, што апошнім часам з’явілася шмат новых праграм па населеных пунктах – Маладзечне, Жлобін, Салігорск. Гэта ўжо зацверджаныя тэксты экскурсіяў, па якіх любы ахвочы можа «стаць экскурсаводам». У бліжэйшы час павінен зʼявіцца новы турыстычны маршрут Бабруйск – Жылічы – Чырвоны бераг, на які можна выязджаць на адзін дзень.
Нагадаем, у канцы ліпеня Міністэрства спорту і турызму Беларусі вызначыла новыя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў ды выклала іх у адмысловай пастанове.
Цяпер экскурсаводам прадпісваецца не дапускаць правакацыяў у адзенні і выглядзе, не адыходзіць ад тэксту экскурсіі. Таксама гідам нельга выказваць на экскурсіях суб’ектыўныя ацэнкі пра Беларусь і іншыя краіны, а пра Беларусь трэба фармаваць уяўленне як пра краіну, прывабную для турыстаў». Таксама экскурсаводы павінны сачыць за тым, каб некарэктных, правакацыйных ці іншых негатыўных выказванняў ці дзеянняў не было з боку турыстаў, у адваротным выпадку – прымаць меры па недапушчэнні такіх паводзінаў. Цалкам пералік можна прачытаць па спасылцы.
Алена Рувіна belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10