«Умовы працы лекараў у Беларусі блізкія да рабскіх». Эксперт – пра «аптымізацыю» кадраў у медыцыне
21.12.2023, 22:48
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: minzdrav.gov.by)
podpis źródła zdjęcia
Улады знайшлі спосаб, як кампенсаваць недахоп лекараў.
У Беларусі ўжо некалькі год адчуваецца востры недахоп лекараў. Асабліва гэта праблема тычыцца рэгіёнаў. Згодна з Рэспубліканскім банкам вакансіяў, на сёння ў краіне бракуе ажно 6681 лекараў-спецыялістаў, гэта практычна самая запатрабавальная прафесія. Улады знайшлі спосаб, як вырашыць кадравую праблему без прыцягнення новых працаўнікоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: minzdrav.gov.by)
21 снежня стала вядома, што кіраўнікі медустановаў Беларусі могуць атрымаць надбаўку за «аптымізацыю работнікаў». Нагадаем, у пачатку лістапада Саўмін прыняў рашэнне правесці ў 2023-2024 гадах эксперымент па аптымізацыі штата бюджэтных арганізацый. У ім бяруць удзел 26 устаноў, у тым ліку дзіцячыя сады, школы, больніцы, цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, архівы. Прадугледжваецца, што кіраўнікі могуць «падгрузіць» сваіх работнікаў дадатковай работай, за што тыя атрымаюць даплату за павелічэнне нагрузкі. За старанні ўзнагародзяць зараз і кіраўнікоў. Вось якія надбаўкі яны атрымаюць: пры аптымізацыі 3 штатных адзінак – да 10%, звыш 3 да 5 адзінак – да 20%, звыш 5 да 10 адзінак – да 30%, звыш 10 да 20 адзінак – да 40%, звыш 20 адзінак – да 50%.
Што гэта ўсё азначае на практыцы і чаму ўлады пайшлі на такі крок? З такімі пытаннямі «Белсат» звярнуўся да лекара і прафсаюзнага актывіста Станіслава Салаўя.
«Працуйце больш, атрымлівайце менш»
На думку нашага суразмоўцы, усе гэтыя крокі – гэта пагоня за прыгожымі лічбамі.
,,
«Як справіцца з дэфіцытам медыкаў? Ніяк. Улады могуць у сваіх справаздачах хлусіць, але яны не могуць паўплываць на адкрытыя вакансіі ў медычных установах Беларусі. Таму такая «аптымізацыя» выглядае самым простым для іх рашэннем: патрэбна тры неўролагі, у шпіталі ёсць толькі два – і хопіць. Няхай гэтыя двое працуюць за траіх, і вольную вакансію можна прыбраць. Кіраўнік медустановы атрымае сваю выгаду, а лекарам накінуць крыху працэнтаў ад акладу.
Улады канешне ж будуць хваліцца, што людзі такім чынам будуць больш зарабляць. Але трэба разумець, што аклад – гэта палова прыбытку лекара, астатняе – гэта розныя надбаўкі і гэтак далей. Таму калі кажуць, што лекару дададуць 30% акладу, то лекар атрымае не на 30% больш, чым ён звычайна атрымлівае. У рэальнасці гэта будзе 10% ад заробку. Калі ты замяняеш калегу, ты працуеш за дваіх, а грошы атрымліваеш як 1,3 адзінкі. Для клінікі гэта выгадна», – тлумачыць Станіслаў Салавей.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: minzdrav.gov.by)
Ён прыгадвае дадзеныя незалежнага даследавання па ўмовах працы лекараў, згодна з якіім ўжо зараз 82% медыкаў працуюць з пацыентамі звыш нормы. Цяпер гэтую сітуацыю падвялі пад закон.
,,
«Працуйце больш, атрымлівайце менш, і ніхто цяпер нават не будзе шукаць дадатковых спецыялістаў, якіх бракуе.
У тэксце загаду пазначана, што кіраўнік мае права сам усталёўваць працоўныя нарматывы для медыкаў. У медычнай сферы гэта вельмі дзіўна, мякка кажучы. Такім чынам улады хочуць скараціць колькасць вакансіяў лекараў. А тое, што працуючыя лекары будуць яшчэ больш перапрацоўваць, выгараць і горш рабіць сваю працу – гэта нікога не хвалюе. Немагчыма працаваць аднаму чалавеку за траіх. Людзі будуць проста сыходзіць з працы і з’язджаць», – перакананы наш суразмоўца.
У сітуацыі вострага недахопу спецыялістаў цалкам рэальнай выглядае сітуацыя, калі кардыёлаг будзе выконваць яшчэ і функцыі неўролага, альбо гінеколаг у дадатак праверыць вашыя гланды.
«Раней, калі я хацеў бы перакваліфікавацца ў кардыёлага, я мусіў бы пайсці на 4-месячныя курсы перападрыхтоўкі. У пачатку гэтага года Мінздароўя выдала пастанову, згодна якой па шэрагу спецыяльнасцяў (з хірурга ў траўматолагі, з неўролага ў тэрапеўты і наадварот) пераходзіць за месяц курсаў. Больш за тое, ты можаш пачаць працаваць заўтра, а на курсы пайсці цягам паўгода. Улады ніколі не прызнаюць, што ў нас праблемы з кадрамі, таму яны спрабуюць такімі дзеяннямі «закрыць» недахоп вузкіх спецыялістаў. Па паперах, напрыклад, ва ўмоўнай Нароўлі будуць усе дактары, а ў рэальнасці гэта будзе два лекары: адзін будзе закрываць усе хірургічныя спецыяльнасці, другі – усе тэрапеўтычныя, з падрыхтоўкай у месяц па кожнай спецыялізацыі», – кажа Станіслаў Салавей.
«Умовы для працаўнікоў у Беларусі найгоршыя ў свеце»
На яго думку, мэта ўладаў – паказаць, што ў нас усё добра ў медыцыне, сістэма працуе, лекараў і медыкаментаў хапае. У людзей таксама прысутнічае так званы «спажывецкі экстрэмізм», калі яны патрабуюць, каб іх прынялі неадкладна, тады калі ім патрэбна. І гэтага ж патрабуе адміністрацыя клінікі.
«Пры гэтым улады кажуць людзям: калі што – тэлефануйце і скардзіцеся ў адміністрацыю ці КДБ, мы разбяромся. Вінаваты ў любым выпадку застаецца лекар – і перад кіраўніцтвам, і перад пацыентам. Гэта таксама не спрыяе эфектыўнай працы.
,,
«Бясплатная медыцына» – той апошні аргумент уладаў, каб паказаць, што ў нас усё добра. Апошняя хлусня, якой яны апраўдваюць сваё існаванне», – падкрэслівае эксперт.
Па яго словах, умовы працы лекараў у Беларусі вельмі блізкія да рабскіх. Частка экспертаў не пагаджаецца з такім азначэннем, але ўсе сыходзяцца на тэрміне «эксплуатацыя працы».
«Ты мусіш працаваць як мага больш, з цябе будуць выжымаць апошнія сокі. І ты абсалютна бяспраўны ў гэтай сістэме. Дарэчы, Беларусь атрымала 33 параграф Міжнароднай арганізацыі працы. Гэта азначае, што з юрыдычнай пазіцыі арганізацыі ўмовы для працаўнікоў у Беларусі найгоршыя ў свеце», – дадае Станіслаў Салавей.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: minzdrav.gov.by)
«Дайце людзям спакойна працаваць»
Што насамрэч варта было б зрабіць уладам, каб паправіць сітуацыю з дэфіцытам лекараў у краіне? На думку нашага суразмоўцы, першае – гэта спыніць ціск і рэпрэсіі супраць медыкаў, вызваліць палітвязняў і даць лекарам спакойна працаваць.
«На днях была інфармацыя, што ў Горадні мінімум 13 медыкаў асудзілі і аштрафавалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы. Канешне, гэта вельмі добра ўплывае на тое, як яны будуць працаваць, – з іроніяй заўважае Станіслаў Салавей. – У нас ёсць «чорныя спісы» лекараў, якія не могуць нідзе ўладкавацца на працу, нават калі ў клініцы ёсць вастрэйшы недахоп спецыялістаў. Спыніце ціск, прыбярыце з медустановаў кдб-істаў, якія тэрарызуюць лекараў. Не чапайце, дайце людзям спакойна працаваць, каб яны працавалі роўна столькі, колькі можна па нормах».
Разам з тым эксперт не мае ілюзіяў: тыя дактары, якія з’ехалі і ўладкаваліся за мяжой, наўрад ці вярнуцца назад, занадта розныя ўмовы працы. Але ў Беларусі варта хаця б спрабаваць ствараць падобныя ўмовы.
«Найперш трэба прызнаць, што ў нас праблема з кадрамі, не хапае абсталявання. У некаторых краінах сітуацыя яшчэ горш адносна ўзроўню забеспячэння лекараў, але яны гэта прызнаюць, і гэта не становіцца катастрофай. Там кажуць: у нас не хапае лекараў, таму планавую аперацыю вы будзеце чакаць месяц. І гэта нармальна. Хопіць гнацца за міфічнымі паказчыкамі, каб паказваць, як у Беларусі ўсё добра», – падсумаваў Станіслаў Салавей.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1009 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.