навіны

ЕЗ заклікае «Google» і « Facebook» не падгульваць Лукашэнку, а прасоўваць незалежныя медыі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Firmbee.com / Pexels)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Firmbee.com / Pexels)
podpis źródła zdjęcia

Пытанне распаўсюду інфармацыі рэгулярна ўздымалі і беларускія дэмакратычныя сілы.

Еўрапейская камісія заклікае «Google» і іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім медыі, прасоўваючы іх матэрыялы вышэй, чым праўладныя, піша «Financial Times». Пакуль жа пошукавыя алгарытмы аддаюць перавагу апошнім.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Firmbee.com / Pexels)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Firmbee.com / Pexels)
Беларускія незалежныя журналісты паскардзіліся камісіі, што кантэнт з крытыкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, не дасягае мэтавай аўдыторыі праз пошукавыя алгарытмы, якія выкарыстоўваюцца «Google», «Meta» і якія, паводле іх, неправамерна ўлічваюць лукашэнкаўскія правілы цэнзуры.


,,

«Барацьба з дэзынфармацыяй і садзейнічанне свабодзе медыяў – гэта два бакі аднаго медалю, і мы хочам, каб буйныя тэхналагічныя кампаніі займаліся абодвума», – заявіла Financial Times віцэ-прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Вера Юрава.


Паводле яе, «гэта азначае забеспячэнне бачнасці ў Інтэрнэце дакладнай інфармацыі, а не прапаганды Менску або Крамля». Таксама сітуацыя пагаршаецца тым, што «Google News» недасяжныя на беларускай мове, што абмяжоўвае тое, што чытачы краіны могуць знайсці ў інтэрнеце.
Юрава выказала сваю занепакоенасць наконт Беларусі ў снежні прэзідэнту «Google» у глабальных пытаннях Кенту Ўокеру. У траўні яна таксама абмяркоўвала аналагічныя пытанні з выканаўчым дырэктарам «Google» Сундарам Пічаі.
Разам з тым чыноўнікі ў Бруселі прызнаюць, што няма ніякіх падставаў штрафаваць ці ўзбуджаць судовыя справы супраць тэхналагічных кампаніяў за тое, што яны не дапамагаюць незалежным журналістам у барацьбе з аўтарытарным рэжымам.
У адказ Google заявіла, што прыкладае «усе намаганні, каб ствараць нашы прадукты і забяспечваць выкананне нашай палітыкі такім чынам, каб не прымаць да ўвагі палітычныя погляды». У кампаніі адзначылі, што існуюць «сотні фактараў, якія вызначаюць, якія вынікі будуць паказаныя». «Meta» не адказала на запыт аб каментарах.
Юозас Алекас, еўрадэпутат з Літвы, заявіў, што пакуль «буйныя тэхналагічныя кампаніі не праявілі ніякай гатовасці або цікавасці да развязання гэтай праблемы». Паводле яго, забароненыя медыі разглядаюцца алгарытмамі Google як «непрацоўная спасылка» і паніжаюцца ў выніках пошуку ў Беларусі, што з’яўляецца прыкладам таго, як тэхналагічныя кампаніі ненаўмысна дапамагаюць Лукашэнку. У выніку «ў галоўных навінах дамінуюць медыі Лукашэнкі і расейскія медыяканалы».
Пытанне распаўсюду інфармацыі ў камунікаванні са згаданымі кампаніямі рэгулярна ўздымалі і беларускія дэмакратычныя сілы. Гэтак, у чэрвені 2022 года адзначалася, што Офіс Святланы Ціханоўскай праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі тэхналагічных кампаніяў Microsoft, Google, Meta (Facebook, Instagram) і TikTok.
18 лютага 2023 года Ціханоўская і прадстаўнікі Абʼяднанага пераходнага кабінету сустрэліся з віцэ-прэзідэнткай «YouTube» у справе сувязяў з урадамі Лэслі Мілер і віцэ-прэзідэнткай «Google» у справе публічнай палітыкі і сувязяў з урадамі ў Еўропе Анэтэ Крэбэр-Рыль. Падчас сустрэчы абраная прэзідэнтка ўздымала пытанні, якія дапамогуць развязаць праблему беларускай мовы ў прадуктах «Google» і «YouTube», спыніць злоўжыванне рэкламнымі інструментамі з боку расейскіх і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў, забяспечыць доступ да сайтаў і каналаў незалежных медыяў, прызнаных рэжымам Лукашэнкі экстрэмісцкімі, праз пошукавыя сістэмы і іншыя інструменты «Google».
Таксама і ў лістападзе Ціханоўская наведала рэгіянальны офіс «YouTube» у Берліне, дзе сустрэлася з кіраўніцай платформы, адказнай за сувязі з урадамі, Забінэ Франк. На сустрэчы абмеркавалі падтрыманне беларускай мовы на платформе, прасоўванне беларускага кантэнту і блакаванне рэжымнай прапаганды.
Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10