навіны

Прапагандысты распавялі пра жаўнера ЗСУ, які з’ехаў у Беларусь. Гэта падобна да хлусні

Грыгорый. (Фота: «Гомельская праўда» / gp.by)
Грыгорый. (Фота: «Гомельская праўда» / gp.by)
podpis źródła zdjęcia

Несупадзенні ў гісторыі кажуць пра тое, што яна выдуманая.

Выданне «Гомельская праўда» выпусціла матэрыял пра мужчыну, які быццам служыў у ЗСУ і прыехаў у Беларусь, каб «пачаць новае жыццё». У сюжэце гаворыцца, што гэта Грыгорый з паселішча ў Жытомірскай вобласці. Ён нібыта адзін выхоўваў непаўналетнюю дачку, але яго ўсё роўна адправілі на фронт. «Флагшток» разабраўся, што ў гэтай гісторыі не так.
Грыгорый. (Фота: «Гомельская праўда» / gp.by)
Грыгорый. (Фота: «Гомельская праўда» / gp.by)
У сюжэце выкарыстоўваецца характэрная для расейскай прапаганды рыторыка. Вайну называюць «спецыяльнай вайсковай аперацый», «на Украіне» – замест «ва Украіне», Грыгорый заклікае Уладзіміра Зяленскага скончыць вайну, хоць гэта Расея напала на Украіну.
У публікацыі гаворыцца, што мужчыну спачатку адправілі на зборы «ў лесе пад Чарнобылем», дзе ён месяц капаў акопы, а потым «далі вінтоўку ў рукі і адправілі пад Бахмут». Аднак потым чамусьці гаворыцца, што падраздзяленне Грыгорыя «накіравалі пад Харкаў для аховы дзяржаўнай мяжы, тут ён прабыў некалькі месяцаў, а потым яго ўсё ж такі звольнілі на падставе сабраных дакументаў, што даказвалі статус бацькі-адзіночкі».
Тады, мяркуючы з сюжэту, Грыгорый пастанавіў пераехаць у Гомельскую вобласць, а ягоная дачка засталася ўдома. Гаворыцца, што ён цяпер «вайсковы злачынец, бо выехаў за мяжу падчас вайны» і разам з тым «праходзіць неабходныя фільтрацыйныя працэдуры разам з яшчэ двума грамадзянамі Украіны».


,,

«Несупадзенні і супярэчнасці ў артыкуле паказваюць на выдуманыя факты ў гісторыі героя, якога выкарыстоўвалі прапагандысты, і маніпуляцыйную падачу матэрыялу. Паведамляецца, што мужчына адзін прыехаў у Беларусь праз Польшчу – ён ніяк не мог гэтага зрабіць легальна. Вайсковаабавязаны, а тым больш удзельнік баявых дзеяў, не можа выязджаць з Украіны.


У гэтым выпадку адзіная магчымасць для бацькі-адзіночкі – гэта выезд з дзіцём з мэтай суправаджэння. Але паколькі ён пакінуў непаўналетнюю дачку, можна меркаваць, што дабіраўся ён да Польшчы нелегальна. Або хлусня палягае на тым, што мужчына выязджаў з Украіны адзін – ён мог заехаць у Польшчу разам з дачкой і змаўчаць пра ейны далейшы лёс», – адзначае «Флагшток».
Ёсць сумневы і наконт заявы пра мабілізацыю ў войска. Згодна з украінскім заканадаўствам, самотныя бацькі або маці, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, могуць быць прызваныя на службу выключна з іхнае ўласнае волі і праходзяць службу толькі на месцы пражывання. Гэта значыць, Георгій нават у выпадку прызыву не мог зʼехаць з райцэнтру.
«Калі ж такое адбылося, то законных падставаў для адтэрмінавання ад прызыву ў мужчыны не было. У самой прапагандысцкай публікацыі агаворана, што мужчыну “усё ж такі звольнілі на падставе сабраных дакументаў, якія даводзілі статус бацькі-адзіночкі”. Гэта значыць, першапачаткова такіх дакументаў не было. Таму чарговае пытанне ў гэтай гісторыі – ці ёсць напраўду ў мужчыны дачка, чаму яна не была аформленая як ягонае дзіця», – заўважае «Флагшток».
Гэта не першая гісторыя такога кшталту. Раней тэлерадыёкампанія «Гомель» зрабіла «Пасланне да Зяленскага», дзе распавядалася пра жыхара Чарнігаўшчыны, які нібыта трапіў у Беларусь праз украінскія мінныя палі.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10