навіны

МУС Беларусі назвала карту паляка «пагрозаю нацыянальнай бяспецы»

Карта паляка. (Фота: gov.pl)
Карта паляка. (Фота: gov.pl)
podpis źródła zdjęcia

Беларусам атрымоўваць гэты дакумент «недапушчальна».

Кіраўнік дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун назваў карту паляка «пагрозаю нацыянальнай бяспецы» і заявіў, што атрымоўваць яе – недапушчальна. У эфіры ОНТ ён адзначыў, што «дзяржава разумее ўсе рызыкі» і робіць адпаведныя крокі.
Карта паляка. (Фота: gov.pl)
Карта паляка. (Фота: gov.pl)
«Карта паляка наносіць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі, атрымоўваць яе недапушчальна», – заявіў прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Аляксей Бягун. Паводле яго, дзяржава прымае захады, каб пераканаць у гэтым беларусаў:


,,

«Дзяржава выдатна разумее пагрозы і рызыкі ад гэтага ўсяго і здзяйсняе шэраг крокаў дзеля таго, каб мінімізаваць агулам жаданне грамадзянаў Беларусі атрымоўваць карту паляка».


Кіраўнік дэпартаменту грамадзянства і міграцыі не ўдакладніў, як менавіта ўладальнікі карты паляка пагражаюць нацбяспецы Беларусі, аднак адзначыў, што такія асобы «даюць адпаведныя абавязанні, у тым ліку на вернасць народу і Рэспубліцы Польшчы, мусіць ведаць Канстытуцыю і выканаць шэраг фармальнасцяў».
«Для грамадзяніна Беларусі, гэта маё меркаванне, гэта недапушчальна», – сказаў міліцыянт.
Бягун сцвярджае, што карты паляка пачалі вяртаць «вельмі часта», у тым ліку дзяржслужбоўцы.
«Толькі за паўгода мы зафіксавалі больш за 100 выпадкаў, калі грамадзяне публічна звярнуліся, каб адмовіцца ад карты паляка. А Польшча таксама рэагуе са свайго боку. У іх у заканадаўстве няма механізму адмовы ад карты паляка. Мы накіроўваем адмысловыя дакументы і фіксуем гэтыя факты з боку нашых грамадзянаў. Такая невялікая дыпламатычная вайна», – апавёў прадстаўнік МУС.
Карта паляка – пасведчанне для замежнікаў польскага паходжання. Яна дае права на доўгатэрміновую нацыянальную візу, права працаваць у Польшчы, атрымліваць бясплатную адукацыю, мець зніжкі на транспарт і іншыя правы неграмадзянскага характару.
Раней паведамлялася пра факты ціску беларускіх уладаў на грамадзянаў з картаю паляка. Напрыклад, прымушалі наўпрост на мяжы пісаць заявы на імя консула з адмоваю ад гэтага дакументу, работнікам прадпрыемства «Горадня Азот» пагражалі звальненнем за адмову ануляваць картку, у адным з райцэнтраў лекару давялося сысці з працы праз патрабаванне адмовіцца ад карты.
У МЗС Польшчы выказвалі «рашучы пратэст» і заяўлялі, што ціску на палякаў у Беларусі, а таксама на ўладальнікаў карт паляка, «няма апраўдання».
Сцяпан Кубік belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10