навіны

У Менску праходзіць суд за ахвяраванні над галоўным спецыялістам Нацбанку

Аляксандр Цярэшчанка. (Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Аляксандр Цярэшчанка. (Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

«Пакаяннае відэа» з ім з’яўлялася раней на прапагандысцкім тэлебачанні.

29 студзеня пачаўся суд над галоўным спецыялістам галоўнага ўпраўлення наяўнага грашовага абарачэння Нацыянальнага банку Аляксандрам Цярэшчанкам. Мужчыну судзяць за ахвяраванні.
Аляксандр Цярэшчанка. (Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Аляксандр Цярэшчанка. (Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram)
Як паведамляюць праваабаронцы, Аляксандра Цярэшчанку судзяць паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).
Суд праходзіць у Менскім гарадскім судзе. Працэс вядзе суддзя Сяргей Кацэр, які ўдзельнічаў мінімум у 202 палітычных працэсах.
Як вядома, «пакаяннае відэа» з Аляксандрам Цярэшчанкам было паказанае ў адной з праграмаў прапагандыста Грыгорыя Азаронка: у ім затрыманы кажа, што браў удзел у акцыях пратэсту, рабіў рэпосты ў сацыяльных сетках на тэму выбараў і каронавіруса.
Адметна, адзначаюць праваабаронцы, што ў праграме Цярэшчанку назвалі таксама афіцэрам і «кіраўніком КДБ Барысаўскага раёну».
Падрабязнасці справы і мера стрымання, прымененая да Цярэшчанкі, праваабаронцам невядомыя.
«Вясна» паведамляе, што ў Беларусі мінімум 58 чалавек асуджаныя паводле артыкулу «Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (або ў сукупнасці з іншымі) на тэрміны ад 1,5 да 19 гадоў калоніі. За ахвяраванні ў структуры, прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», у Беларусі пагражае да 5 гадоў калоніі – нават тады, калі яны яшчэ не былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Акрамя таго, адзначае «Вясна», за ахвяраванні судзяць паводле артыкулу «Фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці» – паводле яго ўжо асудзілі як мінімум двух чалавек на 9,5 і 8,5 года калоніі.
Нядаўна ў Менску з’явіліся білборды, на якіх ад імя Дэпартаменту фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю пагражаюць адказнасцю за данаты – пазбаўленнем волі ад 3 да 8 гадоў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10