навіны

Калі дзікія жывёлы масава пачнуць выбягаць на дарогі і якія аўтатрасы самыя небяспечныя

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Kirill Kukhmar / TASS / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Kirill Kukhmar / TASS / Forum)
podpis źródła zdjęcia

Красавік – самы папулярны месяц для ДТЗ з удзелам жывёлаў.

Па статыстыцы красавік – самы папулярны месяц для ДТЗ з удзелам жывёлаў. А хто, дзе і часцей за ўсё правакуе інцыдэнты на дарозе?
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Kirill Kukhmar / TASS / Forum)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Kirill Kukhmar / TASS / Forum)
У параўнанні з 2022 годам, у 2023 годзе колькасць такіх ДТЗ павялічылася на 11,7 працэнта. Усяго за 365 дзён мінулага года загінула 3439 жывёлін па ўсёй краіне, з іх:
Такім чынам, паводле статыстыкі, часцей за ўсё кідаюцца пад колы аўтамабіля ласі і казулі. Акрамя таго, першыя з іх найболей небяспечныя і для чалавека: з-за памераў і масы цела ў ДТЗ пры ўдзеле ласёў часцей за ўсё гінуць людзі.
Найбольш няўдалымі ў дачыненні да такіх дарожных інцыдэнтаў па-ранейшаму застаюцца рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі з індэксам «М» – М2, М4, М6, М1 і М5, расказалі ў Бярозаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
«Дзікія жывёлы найбольш актыўныя ў цёмны час сутак, таму з надыходам змяркання трэба праяўляць павышаную пільнасць і выбіраць адпаведны хуткасны рэжым», – адзначылі ў Дзяржінспекцыі.
У ведамстве звярнулі ўвагу, што павышаную небяспеку ўяўляюць сабой участкі дарог з «блізкаразмешчанай драўняна-хмызняковай расліннасцю».
Таксама ў МУС распавялі, у якія з дзён тыдня адбываецца больш за ўсё падобных дарожных здарэнняў. Так, напрыклад, летась часцей за ўсё пад колы жывёлы траплялі ў панядзелак, чацвер і пятніцу, а вось на працягу 2021-2022 гадоў – у пятніцу, суботу і нядзелю. З чым гэта звязана, супрацоўнікі ведамства не патлумачылі.
Больш за ўсё загінуўшых жывёлаў у мінулым годзе зафіксавалі ў:
На Магілёўшчыне ў 2023 годзе загінула 487 жывёлаў, на Гомельшчыне – 448, а ў Берасцейскай вобласці гэтая колькасць была найменшай – 390.
У краінах Еўрапейскага звязу паказчыкі таксама вялікія. Так, напрыклад, у Германіі ў 2022 годзе ў выніку сутыкненняў з аўтамабілямі загінула 240388 дзікіх жывёлаў, у Швецыі – 65660.
«Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзікіх жывёлаў – праблема складаная і шматгранная, якая патрабуе адначасовага прымянення цэлага комплексу ўзаемадапаўняльных мерапрыемстваў», – адзначылі ў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Беларусі.
Пры гэтым супрацоўнікі ведамства дадалі, што ўстаноўка загараджальных збудаванняў уздоўж аўтамабільных дарог і пераходы для дзікіх жывёлаў «з’яўляюцца дастаткова дарагімі мерапрыемствамі».
Ася Саковіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10