Інстытут лесу распавёў, якім будзе сёлета ўраджай грыбоў і ягад
навіны

Інстытут лесу распавёў, якім будзе сёлета ўраджай грыбоў і ягад

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: belarus.kp.ru)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: belarus.kp.ru)
podpis źródła zdjęcia

Найбольш лясных дароў ужо цяпер на Гомельшчыне.

Ягад сёлета найбольш на поўдні Беларусі, а вось грыбны ўраджай паўсюль будзе сярэдні, зазначаюць навукоўцы.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: belarus.kp.ru)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: belarus.kp.ru)
Спецыялісты Інстытуту лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адзначаюць сёлетнюю высокую ўраджайнасць ягад на Гомельшчыне. Для ацэнкі выкарыстоўваюць пяцібальную шкалу, паводле якой на першым месцы Гомельская вобласць з 4 баламі. Далей ідуць Берасцейская, Менская і Магілёўская – па 3 балы. У Гарадзенскай вобласці – 2 балы. Найменш ягад у Віцебскай – 1 бал.


,,

«У кожнай з іх спецыялісты назіраюць за ростам чарніцаў, брусніцаў, буякаў і журавінаў. Іх ураджайнасць у вялікай ступені залежыць ад умоваў надвор’я, – удакладняе навуковы супрацоўнік сектару харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытуту лесу НАН Беларусі Ігар Маховік. – Улік вядуць па квітненні. Ягады могуць быць як буйныя, так і дробныя, таму пры адной і той жа іх колькасці можна атрымаць розны па масе ўраджай».


Паводле спецыяліста, такая сітуацыя з ягадамі абумоўлена тым, што ранняй вясной сёлета трымаліся даволі высокія тэмпературы, праз што вегетацыйны сезон распачаўся на два – тры тыдні раней, чым звычайна. Потым у паўночнай частцы краіны здарыліся замаразкі, што адбілася на чарніцах, якія ўжо квітнелі. У паўднёвых рэгіёнах да гэтага часу чарніцы ўжо паспелі адквітнець – на тры тыдні раней, чым звычайна – недзе ў першай дэкадзе красавіка. У выніку ўжо цяпер чарніцы там масава плоданосяць.
Сёлета таксама чакаецца буйны ўраджай журавінаў – паколькі яны квітнеюць пазней за іншыя ягады, то пад замаразкі не трапілі.
Ураджай грыбоў сёлета будзе сярэднім. Белага грыба і падасінавіка можа быць менш, чым звычайна – на гэта можа паўплываць тое, што ўзімку было шмат ападкаў, у выніку чаго ў нізінах сабралася вада, якая ў асобных месцах застаецца дагэтуль.


,,

«Усё залежыць ад надвор’я: пасля спякотнага перыяду дажджы – праз 10 -14 дзён актыўна пойдуць грыбы», – зазначаюць навукоўцы.


Ягады і грыбы беларусы традыцыйна збіраюць не толькі для сваёй уласнай гаспадаркі, але і каб здаць і падзарабіць на гэтым. Сёлета закупачныя цэны на чарніцы выраслі, зазначае «Сельская газета». На Гомельшчыне кілаграм чарніцаў каштуе ад 4,5 да 5,5 рублёў. 6 – 7 рублёў прапаноўваюць за кілаграм лісічак.
Мінлясгас на гэтым тыдні амаль цалкам зняў забарону на наведванне лясоў. Абмежаванні дагэтуль застаюцца ў наступных рэгіёнах:
У Віцебскай вобласці няма ніводнага раёну з абмежаваннем наведвання лясоў.
Марыя Міхалевіч belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10