навіны

«Калі насоўваецца навальніца, не чакайце да апошняга». Як не пацярпець падчас урагану?

Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Беларусам трэба адаптавацца да змянення клімату.

Шасцёра загінулых, мноства разбурэнняў, цэлыя гарады без святла і вады – гэта наступствы моцных вятроў у Беларусі, якія змяняюць хвалі экстрэмальнай спёкі. Чаму так адбываецца і – самае галоўнае – што нам з гэтым рабіць ды як пазбегчы ахвяраў? Размаўляем з навукоўцам, футуролагам, аўтарам блогу «lab-66» Сяргеем Бесарабам і выкладчыкам турыстычных дысцыплінаў Андрэем Коласам.
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
З’явы, якія мы сёлета назіраем у Беларусі – высокія тэмпературы паветра, больш характэрныя для тропікаў, а за імі – моцныя вятры, навальніцы, град, – гэта відавочныя праявы змяненняў клімату, кажа Сяргей Бесараб.


,,

«Навукоўцы папярэджвалі, што гэтае лета, акрамя таго, што будзе самым спякотным, будзе выдзяляцца жорсткімі метэаралагічнымі з’явамі – тарнада, буры, буйны град, – зазначае эксперт. – Цяпер мы на першапачатковым этапе кліматычных зменаў, калі яны становяцца відавочнымі ўсім, а не толькі навукоўцам, кліматолагам, метэаролагам. Цяпер звычайны чалавек можа заўважыць, што з кліматам нешта не тое. Але гэта толькі пачатак».


Навуковец падкрэслівае, што кліматычныя змены сёння – гэта не тэорыя змовы, не гіпотэзы навукоўцаў, а навуковы факт, тут ёсць агульны кансэнсус:
«Хоць свет падзяліўся на тых, хто падтрымлівае тэорыю парніковых газаў, і на тых, хто кажа, што глабальныя пацяпленні і пахаладанні – цыклічная з’ява на зямлі, усе ведаюць, што глабальнае пацяпленне ёсць. Але навукоўцы не разлічвалі, што яно будзе ісці і развівацца гэтак хутка».
Суразмоўца згодны, што змены клімату маюць цыклічнасць, але іх паскарае гаспадарчая дзейнасць чалавека.
Найбольш ад кліматычных зменаў будуць пакутаваць астраўныя дзяржавы, тыя, што на беразе акіяну. Шмат якія навукоўцы сыходзяцца ў тым, што праз павышэнне ўзроўню акіяну многія дзяржавы знікнуць, зазначае навуковец.
У Беларусі далей надвор’е будзе рабіцца ўсё больш экстрэмальным. Павялічыцца кліматычная кантрастнасць: хвалі моцнай спёкі будуць вельмі рэзка змяняцца моцнымі ападкамі вялікай інтэнсіўнасці і холадам. Зменяцца тэмпературная амплітуды і размеркаванне гадавой колькасці ападкаў.


,,

«Добра, што агульная колькасць ападкаў не зменіцца, пустыні ў Беларусі не з’явіцца, але размеркаванне будзе ўсё больш кантрастным. Да гэтага трэба прызвычайвацца, – зазначае навуковец. – Апошнія 50 гадоў мы не жылі ў такіх умовах. Таму нормы ў тым жа праектаванні гарадоў, будаўнічыя, не былі разлічаныя на гэта».


Як прыклад Сяргей Бесараб прыводзіць высяканне дрэваў у Менску, праз што ёсць праспекты ці плошчы, дзе няма ніводнага «зялёнага астраўка», у якім чалавек мог бы схавацца ў цень. У Беларусі да новых кліматычных умоваў непадрыхтаваная таксама інфраструктура, што прыводзіць да аварыяў, абрынанняў, ад чаго ў выніку цярпяць людзі.
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Клімат у Беларусі будзе ўсё больш схіляцца ў бок субтрапічнага і трапічнага, будзе рабіцца падобным да клімату Турцыі, што будзе праяўляцца ў высокай кантрастнасці, зазначае навуковец.
Беларускія агратэхнікі ўжо некалькі гадоў кажуць: калі ў нас раней былі тры агракліматычныя зоны – паўночная, цэнтральная і паўднёвая, то цяпер – дзве, бо паўночная, якая даходзіла да Менску, амаль цалкам знікла.
«Клімат стаў цяплейшы. Поўдзень Беларусі праз гэта відавочна апустыньваецца, павялічваецца верагоднасць пылавых бураў. А там – забруджаныя радыяцыяй тэрыторыі, і буры ўздзейнічаюць на міграцыю радыенуклідаў», – падкрэслівае суразмоўца.
Паводле Сяргея Бесараба, змяненні клімату ёсць і будуць пашырацца, а людзям трэба сабрацца і пастанавіць, што з гэтым рабіць:


,,

«Бо самае галоўнае – адаптацыя. Цалкам вярнуць усё назад мы не здолеем. Мы можам і павінны толькі адаптавацца. І тут патрэбная вялікая праца навукоўцаў і звычайных грамадзянаў, бо ўстойлівасць краіны да глабальнага пацяплення ляжыць на людзях».


Як зменшыць рызыку пацярпець ад урагану, калі вы не паспелі схавацца, а таксама як загадзя падрыхтавацца ды адаптавацца да непагадзі, нам апавёў выкладчык спецыяльных турыстычных дысцыплінаў, паходнік са стажам Андрэй Колас.
Найменш рызык сур’ёзна пацярпець, атрымаць траўмы ад урагану – на адкрытай мясцовасці – у полі, лузе, на дарозе. У такім выпадку чалавеку трэба знайсці прагаліну, канаву, яміну, яр, кювет, калі гэта дарога – нешта, што вас схавае, і легчы туды.


,,

«Тады ёсць вельмі вялікая імавернасць, што з вамі нічога не здарыцца, бо ў Беларусі няма такіх ураганаў, прынамсі пакуль, якія б маглі падняць чалавека з зямлі», – зазначае эксперт.


Калі навальніца скончыцца, трэба яшчэ некалькі хвілінаў пачакаць і толькі потым падымацца, выходзіць з укрыцця, раіць суразмоўца:
«Бывае, што здаецца, быццам усё скончылася, але парывы ветру паўтараюцца. Часам людзі выходзяць з укрыцця і трапляюць пад другую хвалю. Таму лепш пачакаць».
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Складаней ратавацца ад урагану ў лесе, бо можна пацярпець ад падзення дрэваў.
«Калі непагадзь заспела вас у лесе, не трэба стаяць на месцы, трэба перасоўвацца і шукаць яміну, гэтак жа, як на адкрытай мясцовасці, – раіць Андрэй Колас. – Калі вы ў высокім лесе і бачыце, што можаце дабегчы да больш нізкага, што гэта метраў 100, не больш – хутка бяжыце. Бо малыя дрэвы – 4–5 метраў вышынёю – могуць пабіць вас галінамі, але не заб’юць. У маладых пасадках значна меншая імавернасць падзення дрэваў».
Самае простае і відавочнае ў горадзе – забегчы ў пад’езд, краму, любое памяшканне побач. Калі такіх няма – таксама трэба шукаць любую няроўнасць у глебе: яміну, канаву і падобнае. Гэта ўвогуле ўніверсальнае правіла ратавання ад раптоўнага ўрагану, кажа адмыслоўца:


,,

«Трэба легчы, накрыць галаву рукамі ці торбай і ляжаць, пакуль усё не пройдзе».


У горадзе таксама трэба пазбягаць дрэваў:
«Ніколі не хавайцеся пад дрэвамі! Лепш быць мокрым, але жывым. Таксама не стойце каля рэкламных шчытоў, лёгкай агароджы, любых ненадзейных канструкцыяў, прыпынкаў грамадскага транспарту, бо яны маюць вялікую паруснасць і могуць вас накрыць. Схавацца можна за цагляным прыпынкам, якія часцей сустракаюцца ў вёсках».
Калі навальніца заспела вас у дарозе, трэба найперш спыніцца, пажадана там, дзе няма дрэваў, і ўключыць аварыйную сігналізацыю.
«Бывае такая залева, што нічога не відаць. Лепш не ехаць у такіх умовах, а перачакаць, пакуль бура пройдзе, – адзначае суразмоўца. – Калі вы на адкрытай мясцовасці – чакайце ў аўтамабілі, калі побач дрэвы – выходзьце і бяжыце ў кювет у кірунку, супрацьлеглым напрамку ветру. Бо калі дрэва ўпадзе на аўтамабіль, вы можаце апынуцца заціснутым у ім».
Калі вы на пляжы і пачынаецца бура, лепш заставацца там, дзе вы і былі – на пяску, раіць эксперт:
«Малаімаверна, што вас там заб’е маланка, таму найлепшае выйсце – спакойна заставацца на адкрытай мясцовасці. Не бяжыце ў лес, у альтанкі, дамы з вялікаю паруснасцю. Можна зайсці па калена ў ваду і так стаяць».
Але так можна рабіць толькі калі побач з пляжам няма дрэваў. Калі ёсць, лепш шукаць іншае месца для ўкрыцця. Плаваць падчас ветру і навальніцы таксама не трэба, бо ёсць імавернасць вялікіх хваляў.
У любым месцы падчас навальніцы трэба асцерагацца ЛЭП, не падыходзіць да іх, нават калі бура скончыцца. Таксама лепш пазбягаць мастоў, пуцеправодаў, павільёнаў, рэкламных шчытоў – усяго, што можа на вас упасці.
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Важна памятаць: навальніца не пачынаецца раптоўна за пару хвілінаў з яснага неба.
«Трэба глядзець на неба і ацэньваць сітуацыю. Калі дарослы чалавек бачыць хмары, ён павінен разумець, што ёсць імавернасць непагадзі. А тым больш, калі былі папярэджанні МНС. У нас жа людзі часта сядзяць да апошняга, пакуль першыя кроплі дажджу не з’явяцца, а потым пачынаюць хапаць свае рэчы, збіраць іх. Не трэба так рабіць! Адзінае, што вы павінны хапаць і ўцякаць, – вашых дзяцей. Нічога з вашымі рэчамі не здарыцца. Але лепш загадзя ацаніць сітуацыю, тады ў вас будзе 10–15 хвілінаў дайсці да аўтамабіля ці дарогі, выбраць месца, дзе можна будзе схавацца», – зазначае эксперт.
Няўменне ацаніць сітуацыю, чаканне да апошняга, мысленне «мяне не кране» часта прыводзяць да катастрофаў, у якіх могуць пацярпець у тым ліку дзеці, зазначае Андрэй Колас:


,,

«Дарослы чалавек мае ацэньваць сітуацыю і думаць у тым ліку за дзяцей. На жаль, бывае, што спрацоўвае чалавечы фактар. Вядома, настаўнікі ды іншыя асобы, якія працуюць з дзецьмі, праводзяць для іх інструктажы, як сябе паводзіць пры небяспецы. Але самі, бывае, губляюцца, асабліва калі скончылі ВНУ 20 гадоў таму, не мелі магчымасці напрактыкаваць гэтыя правілы бяспекі, могуць разгубіцца».


Каб ураган не заспеў раптоўна, трэба сачыць за прагнозам надвор’я і папярэджаннямі МНС, зазначае суразмоўца.
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)

Электразабеспячэнне ў Мазыры адноўлена

навіны
«МНС не будзе проста так нічога рассылаць. Яны кожны сезон сутыкаюцца з гэтым, разбіраюць завалы, ратуюць людзей. Таму калі вы ўдома, то можаце не звяртаць увагі на папярэджанне, а калі ў адпачынку, паходзе, варта паставіцца сур’ёзна».
Асобная тэма – падрыхтаванасць да наступстваў стыхіі, да таго, што можа знікнуць электрычнасць, вада, як, напрыклад, гэта здарылася ў Мазыры.
«Варта быць гатовымі, напрыклад, набраць ванну вады, мець запас вады ў бутэльках. Калі я жыў у вёсцы, у мяне ў хаце заўсёды былі свечкі, – кажа Андрэй Колас. – Таксама варта паклапаціцца, каб удома быў запас ежы, каб не сутыкнуцца з такою сітуацыяй, як у Мазыры, калі і крамы не ўсе працавалі, і аплаціць карткаю было нельга, бо не было электрычнасці».
Правілы бяспекі ад Андрэя Коласа можна сфармуляваць так:
Ганна Ганчар belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10