навіны

Электразабеспячэнне ў Мазыры адноўлена

Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Святло вярнулася ў большасць шматкватэрных дамоў Мазыра.

Электраэнергія ў Мазыры зноў паступае прамысловым спажыўцам і ў дамы людзей. Святло вярнулася ў большасць шматкватэрных дамоў Мазыра, паведамляе Мінэнерга.
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
Наступствы ўрагану ў Мазыры, 14 ліпеня 2024 году. (Фота: mozyr_news / Telegram)
«У цяперашні час энергетыкі завяршаюць працы ў прыватным сектары гораду. Прымаюцца меры для хутчэйшага аднаўлення электразабеспячэння ўсіх спажыўцоў», – піша Мінэнерга.
Праз ураган 14 ліпеня Мазыр амаль на тры дні застаўся без святла. Мазырская ЦЭЦ спыняла працу, а за ёй без электрычнасці і Мазырскі НПЗ. Цяпер яны зноў працуюць.
Таксама пацярпела водазабеспячэнне ў Мазыры. Ваду людзям далі раніцай 16 ліпеня. Да гэтага яе прывозілі на фурах нават з Менску.
Са святлом былі праблемы да вечара 16 ліпеня, таму раніцай мясцовыя жыхары сабраліся ў аддзяленні Белтэлекаму, каб зарадзіць мабільныя тэлефоны.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10