Разам з дахамі і дрэвамі ветрам зрывала і гнёзды буслоў.
Улады заявілі, што ўсім пацярпелым ад урагану беларусам дапамога аказаная, а вось у абаронцаў жывёлаў працы дагэтуль шмат. Большасць прыватных арганізацыяў, што дапамагалі ім у Беларусі да 2020 года, былі закрытыя. Акрамя ветэрынарных клінік, у краіне засталося ўсяго некалькі «дапамагатараў», што, як высветлілася, гэтымі днямі пасля стыхіі адчайна ратуюць буслоў – праз вялікія габарыты гэтым птушкам не пашанцавала больш за ўсіх астатніх.
У сярэдзіне ліпеня ў Беларусі ўсталявалася анамальная спякота. Самым гарачым днём сталася субота, 13 ліпеня, калі паветра на поўдні і ў цэнтры краіны прагрэлася вышэй за 35 градусаў. Быў абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі, сіноптыкі пачалі папярэджваць пра імавернасць магутных навальнічных дажджоў. Стыхія прыйшла ў выглядзе наймацнейшых ападкаў, урагану, а месцамі і граду памерам з перапялінае яйка, што абрынуўся пераважна на паўднёвыя рэгіёны краіны. Каля дзвюх тысячаў населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. Былі загінулыя і пацярпелыя.
Як высветлілася, разам з дахамі і дрэвамі ветрам зрывала і гнёзды буслоў, якіх у Беларусі велізарная колькасць. Усе гэтыя дні пасля стыхіі прыватны прытулак «Birdhelp» публікуе ў сваіх сацсетках фота і відэа, з якіх зразумела, што ў выніку ўрагану пацярпелі вельмі шмат упадабаных беларусамі птушак.
Праз свае вялікія габарыты буслы атрымалі сур’ёзныя траўмы. Птушанятаў, якія яшчэ не адужэлі і не ўмелі лётаць, зносіла разам з гнёздамі. Шмат хто загінуў, у некаторых сурʼёзныя пераломы крылаў і лапак – адкрытыя і закрытыя. У вялікай колькасці буслоў чэрапна-мазгавая траўма: стыхія заспела іх наўпрост у полі, яны не паспелі схавацца.
Прайшло больш за 10 дзён, а беларусы працягваюць знаходзіць пацярпелых буслоў і спрабаваць ім хоць неяк дапамагчы. Зраненыя птушкі не могуць лётаць, дрэнна арыентуюцца ў прасторы, вельмі аслаблыя. Асабліва шмат такіх выпадкаў у Лунінецкім раёне, дзе град быў памерам з перапялінае яйка. Шмат якія буслы, паводле словаў неабыякавых беларусаў, дагэтуль ляжаць у палях са зламанымі лапамі і крыламі. Як паведамляюць валанцёры птушынага прытулку, у адкрытых ранах птушак ужо завяліся апарышы.
У некаторых буслоў траўмы настолькі сурʼёзныя, што крылы ім давядзецца ампутаваць – яны літаральна вісяць на скуры. Зразумела, увосень паляцець на поўдзень яны не здолеюць. Каб дапамагчы як мага большай колькасці буслоў, прытулак «Birdhelp» гэтымі днямі працуе практычна круглыя содні, а простыя беларусы ім дапамагаюць – аб’ядналіся ў сапраўдны валанцёрскі атрад, падтрымліваюць грашыма і справаю.
З пабліку ў тэлеграм-канале прытулку відаць, як дзень і ноч валантэры адлоўліваюць параненых птушак, перавязваюць ім паламаныя крылы і на сваім транспарце вязуць у прытулак. Хтосьці за свае грошы адвозіць буслоў спачатку ў ветэрынарныя клінікі за аказаннем першай дапамогі, а ўжо потым прывозяць у «Birdhelp».
Каб правесці сурʼёзную аперацыю, птушкам даюць газавы наркоз. Як паведамляюць у прытулку, на жаль не ўсе буслы пасля аперацыі ачуньваюць. Птушкі настолькі аслаблыя, а траўмы такія сурʼёзныя, што шанцаў выжыць шмат у каго папросту няма.
Як паведамляюць працаўнікі прытулку, рук і грошай не стае, і цяпер ім патрэбная дапамога. Пры гэтым работнікі прытулку працягваюць дзякаваць беларусам, якія не кінулі буслоў у бядзе.
Як зразумець, што з птушкаю нешта не тое
«Адкрытыя і закрытыя пераломы дыягнаставаць можна візуальна. З чэрапна-мазгавой траўмай складаней, – каментуе ветлекарка Марына (імя суразмоўцы змененае з меркаванняў бяспекі – Заўв. рэд.). – Асноўныя прыкметы чэрапна-мазгавой траўмы ў птушак – млявасць, адсутнасць рэакцыі на раздражняльнікі. Такія птушкі паводзяць сябе смірна і дазваляюць людзям гладзіць сябе, жмурацца пры дакрананнях».
Паводле спецыялісткі, птушка так сябе паводзіць не таму што ёй прыемна, а таму што яна занадта аслаблая.
Удар па галаве таксама можа прывесці і да парушэнняў у рабоце цэнтральнай нервовай сістэмы. Пры гэтым птушка можа завальваецца на бок, круціцца вакол сябе, трымаць шыю ў ненатуральным становішчы.
Як дапамагчы пацярпелым птушкам самастойна
Самае цяжкае наступства ЧМТ – ацёк мозгу. Развіваецца ён не адразу, і выжыве птушка або загіне, шмат у чым залежыць ад таго, як будзе аказаная першая дапамога.
Параненую птушку доктарка раіць забраць з вуліцы. Кантакт з ёй трэба звесці да мінімуму – абмяжуйцеся мінімальна неабходным аглядам і стрымлівайце сябе ад жадання пагладзіць, выпусціць палётаць, паказаць сябрам і г. д. Птушцы з ЧМТ у першую чаргу неабходны спакой. Стварыце паўзмрок, не паіце і не карміце птушку сілком.
,,
«Часта першы парыў у чалавека, які знайшоў траўмаваную птушку, – даць вады. Гэтая дзея шматкроць павялічвае імавернасць далейшага ацёку мозгу і смерці, – каментуе суразмоўца. – Пасля гэтага можна пакінуць неглыбокую міску з вадой у зоне доступу жывёліны, але не заліваць вадкасць у дзюбу сілком».
Асноўны метад лячэння ў выпадку, калі ў птушкі адбыўся пералом крыла без зрушэння костак, – накладанне бінту. Бінтаваць крыло можна асобна, а ў некаторых выпадках – і тулава, пры гэтым пакідаюцца адтуліны для ног. Калі ж у птушкі ёсць сімптомы адкрытага пералому, перад тым як павезці птушку да ветэрынара, рану трэба ачысціць і лёгка ўбінтаваць.
Куды акрамя «Birdhelp» можна і трэба тэлефанаваць, калі вы знойдзеце пацярпелага бусла
Адначасова ў прытулку перабывае некалькі дзясяткаў буслоў, якіх трэба даглядаць. Усіх буслоў прытулак прыняць не можа фізічна. Шмат птушак беларусы забіраюць да сябе – даюць пажыць у двары або куратніках. Ільвіная частка прыватных арганізацыяў, што баранілі жывёлаў раней, у Беларусі была ліквідаваная пасля 2020 года, таму звяртацца застаецца ў дзяржаўныя ўстановы.
Тэлефанаваць наконт дапамогі птушкам і жывёлінам можна і трэба ў раённыя і гарадскія інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прадстаўнікам аператыўнай камісіі ў аказанні дапамогі дзікім жывёлінам пры раённых выканаўчых камітэтах, а ў экстранных выпадках – у МНС.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1004 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.