навіны

Новыя прашэнні аб памілаванні і зноў «карагодная» справа. Рэпрэсіі 28 ліпеня

Ланцуг салідарнасці ў Вільні (Фота: Белсат)
Ланцуг салідарнасці ў Вільні (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Сілавікі ў Берасці не перастаюць рэпрэсаваць людзей па «карагоднай справе».

Сілавікі ў Берасці не перастаюць рэпрэсаваць людзей па «карагоднай справе», якая пачалася амаль чатыры гады таму. Тым часам з’яўляецца інфармацыя пра новую хвалю патрабаванняў пісаць прашэнні аб памілаванні. Падрабязней пра гэта ў штодзённым аглядзе рэпрэсіяў у Беларусі.
Ланцуг салідарнасці ў Вільні (Фота: Белсат)
Ланцуг салідарнасці ў Вільні (Фота: Белсат)
Генадзя Клімашэвіча і Крысціну Салаўёву асудзілі па «карагоднай» справе 16 і 24 ліпеня. Ролю суддзі выконвала Галіна Прыходзька. За тое, што людзі падчас мірнай акцыі пратэсту выйшлі на праезную частку ў Берасці 13 верасня 2020 года, іх знаходзяць і караюць дагэтуль.
Генадзю прысудзілі год калоніі, а Крысціне – паўтара гады калоніі з адтэрміноўкай выканання пакарання праз тое, што ў яе дзіця малодшае за 3 гады.
«Клімашэвіч быў змешчаны ў СІЗА задоўга да суда, знаходзіцца пад вартай з канца красавіка. Пра мужчыну пісалі СМІ ў 2021 годзе, паколькі ў яго ўдома на балконе спачатку была выява бел-чырвона-белага сцяга, а потым герба »Пагоні« (і праз гэта да мужчыны праяўлялі ўвагу сілавікі). Удома мужчыну чакаюць 2 непаўналетніх дзяцей», – піша«Берасцейская Вясна».
Ужо вядома пра 139 чалавек, якіх судзілі паводле часткі 1 артыкула 342 КК у рамках «карагоднай справы».
У калоніях, турмах і папраўчых установах адкрытага тыпу пачалася яшчэ адна хваля збору прашэнняў аб памілаванні, паведамляе «Dissidentby».


,,

«Вядома, што ў некаторых установах за адмову падпісаць прашэнне людзей змяшчаюць у ШІЗА. Тым не менш, палітвязняў, якія адмаўляюцца ад падпісання, шмат», – піша «Dissidentby».


Да гэтага памілаванні збіралі да 3 ліпеня. Тады праваабаронцы зафіксавалі, што ў гэтую дату 18 чалавек выйшлі на волю па памілаванні. Але частка палітзняволеных адмовілася выходзіць на гэтых умовах, таму сілавікі хутка шукалі, каго выпусціць замест іх.
Прызначана дата апеляцыі па справе палітзняволенай магілёўскай керамісткі Алены Карпенка. Яе судзілі 30 траўня паводле часткі 2 артыкула 367 Крымінальнага кодэксу нібыта за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Суддзя Таццяна Касцюк пакарала Алену 1,5 гадамі калоніі.
«Дзяржаўная прапаганда абвінаваціла дзяўчыну ў тым, што яна запісала відэа, як выбарчы ўчастак № 87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскага абласнога псіхіятрычнага шпіталю) закрыўся раней за афіцыйны час. Дзяўчына нібыта адправіла ролік у “экстрэмісцкі канал”, аднак насамрэч яна адправіла відэа сяброўцы за мяжу. Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт. У Магілёўскім абласным судзе 8 жніўня разгледзяць апеляцыйную скаргу Алены», – паведамляюць праваабаронцы «Вясны».
Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Сяргея Каралёва.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10