Тымчук: беларускі КДБ класічна «спаліўся»

video

Размова Шаройкі з КДБшнікамі. Скрыншот з сюжэту "Беларусь-1"

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны, каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» (ІС) Дзмітры Тымчук пракаментаваў новы сюжэт «Беларусь-1», дзе распавядаецца пра справу «ўкраінскіх шпіёнаў».

У сюжэце, у прыватнасці, распавядаецца, што сайт «Інфармацыйны супраціў» – гэта праект Галоўнага ўпраўлення выведкі (ГУР) Мінабароны Украіны. Таксама ў відэа згадваецца і імя Тымчука.

Паводле Тымчука, для беларускіх спецслужбаў найбольш нязручнай у гэтай справе стала інфармацыя групы ІС пра фальшывыя дакументы для правакацыі КДБ.

«Група ІС ніколі не хавала, што цесна супрацоўнічае з усімі спецслужбамі Украіны – супраць агрэсара ў асобе РФ. Але ўзаемадзейнічаць і быць чыім-небудзь праектам – не адно і тое ж… Наша дзейнасць даўно як костка папярок горла Маскве, і расейскія правакацыі супраць нас мы ўжо і не лічым. Цяпер услед за расейцамі і Менск спрабуе нейтралізаваць нас», – піша Тымчук у Фэйсбуку.

Тымчук сцвярджае, што Шаройка ніколі не займаўся сайтам «інфармацыйнае супраціў», ды і ІС спецыялізуецца на тэме Данбаса, а не Беларусі.

«У справе з П.Шаройко беларускі КДБ класічна «спаліўся», давёўшы, што ўсе абвінавачванні супраць украінскага журналіста – фальсіфікацыя, а ўсе «прызнання», выбітыя з яго, напісаныя ў самім КДБ», – кажа дэпутат.

«Цікавы момант: КДБ не аспрэчвае апублікаваны намі дакумент, які па сутнасці з’яўляецца планам размяшчэння ў Беларусі расейскіх войскаў супраць Украіны, а толькі распавядае, што мы неяк там яго не так «інтэрпрэтавалі». А гэта ж наводзіць на разважанні. Такое ўражанне, што ўсёй сваёй істэрыкай з нагоды групы ІС беларускі КДБ спрабуе адцягнуць увагу ад апублікаваных планаў па расейскай акупацыі Беларусі», – адзначае Тымчук.

Относительно провокации КГБ РБ против группы ИСВ деле с П.Шаройко белорусский КГБ классически «спалился», доказав, что…

Publié par Dmitry Tymchuk sur lundi 27 novembre 2017

Нагадаем, 25 кастрычніка ў Менску спецслужбы затрымалі карэспандэнта «Украінскага Радыё» Паўла Шаройка. Паводле КДБ, Шаройка стварыў у Беларусі «агентурную сетку з грамадзян Беларусі, якія за грашовую ўзнагароду выконвалі ягоныя заданні па зборы звестак выведвальнага характару ў ваенна-палітычнай сферы». Працу Шаройкі ў Беларусі, паводле заявы КДБ, каардынаваў супрацоўнік ГУР МА Украіны Ігар Скварцоў, які «дзейнічаў пад прыкрыццем саветніка амбасады Украіны ў Беларусі».

Ігар Скварцоў быў абвешчаны персонай нон грата. У адказ Украіна выслала першага сакратара амбасады Беларусі. Менск гэты крок расцаніў як «несяброўскі».

У дачыненні да Шаройкі распачатая крымінальная справа па ст.358 КК Беларусі (шпіянаж) і прынята рашэнне аб утрыманні яго пад вартай. Акрамя Шаройкі, затрыманы грамадзянін Беларусі – яму інкрымінуюць «дзяржаўную здраду».

Афіцыйны Кіеў адмаўляе датычнасць Скварцова і Шаройкі да выведвальнай дзейнасці і лічыць абвінавачванні безпадстаўнымі.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары