Эрдаган пагражае Захаду рэлігійнай вайной. Ізраіль адклікае з Турцыі дыпламатаў


У пятніцу 28 кастрычніка ў Турцыі, калі ў краіне адзначаўся Дзень рэспублікі, у стамбульскім аэрапорце імя Атацюрка прайшоў шматтысячны мітынг у падтрымку Палестыны. На ім прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган назваў Ізраіль ваенным злачынцам. Той у адказ адклікаў амбасадараў для перагляду дыпламатычных адносінаў.

Рэджэп Эрдаган на мітынгу ў падтрымку Палестыны.
Фота: Рэджэп Эрдаган/Х

Эрдаган у сваёй прамове на мітынгу назваў Ізраіль акупантам і заявіў, што зоймецца прызнаннем яго ваенным злачынцам.

«Ізраіль, як ты тут апынуўся? Як вы сюды трапілі? Вы акупант. Вы – група, а не дзяржава. Захад вам вінен, але Турцыя вам не вінная. Калі я сказаў, што «Хамас» не з’яўляецца тэрарыстычнай арганізацыяй, Ізраілю гэта не вельмі спадабалася, – сказаў турэцкі лідар. – <…>. Тыя, хто праліваў «кракадзілавы слёзы» па загінулых учора ва ўкраінска-расейскай жыхарах, сёння моўчкі назірае за гібеллю тысячах невінаватых дзяцей у сектары Газа. Мы абвесцім Ізраіль ваенным злачынцам, мы ўжо працуем над гэтым».

Эрдаган звярнуўся таксама да Захаду і прыгразіў рэлігійнай вайной:

«Эй, Захад, я з табой размаўляю» Вы хочаце вайны паміж крыжам і паўмесяцам? Тады ведайце, што гэты народ жывы, гэты народ стаіць цвёрда. Якімі мы былі ў Лівіі, якімі мы былі ў Карабаху, такімі ж мы будзем і на Бліжнім Усходзе».

Hавiны
Карэспандэнты BBC пра абстаноўку ў Газе: «Стан панікі, страху і хаосу»
2023.10.28 18:21

Паводле Эрдагана, на мітынгу прысутнічала амаль 1,5 мільёнаў чалавек.

Ізраіль адразу ж адрэагаваў на заявы Эрдагана і адклікаў усіх сваіх дыпламатаў для перагляду адносінаў з Турцыяй. Пра гэта ўвечары 28 кастрычніка заявіў кіраўнік МЗС Ізраілю Элі Коэн у сацсетцы Х:

«Улічваючы сур’ёзныя заявы, якія сыходзяць з Турцыі, я распарадзіўся адклікаць адтуль дыпламатычных прадстаўнікоў, каб правесці пераацэнку адносінаў паміж Ізраілем і Турцыяй».

Hавiны
Эрдаган назваў тэракты «Хамасу» вызваленчай барацьбой
2023.10.25 16:05

7 кастрычніка 2023 года «Хамас», прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй у ЗША, ЕЗ і Ізраілі, здзейсніў найбуйнейшую за апошнія гады ракетную атаку на Ізраіль. Напады працягваюцца ўжо тры тыдні. Гэтак, масавы ракетны абстрэл Ізраілю адбыўся 24 кастрычніка.

Агульная колькасць ахвяраў з боку Ізраілю – больш за 1400 загінулых, больш за 3500 параненых, каля 220 закладнікаў.

Міністэрства аховы Газы тым часам паведаміла новыя дадзеныя пра загінулых за час вайны – 7703 чалавекі, з іх больш за 3500 дзяцей. Мінздароўя Газы знаходзіцца пад кантролем ХАМАС, пацверджання прыведзеных лічбаў у незалежных крыніцаў няма.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў