Ізраіль сёння зазнаў найбольш масавую ракетную атаку з 7 кастрычніка


24 кастрычніка Ізраіль патрапіў пад абстрэл ракетамі з боку сектара Газа. Была прыведзеная ў дзеянне сістэма «Жалезны купал».

Абстрэлы Ізраіля 24 кастрычніка 2023 года.
Фота: Nexta / Telegram

Як паведамляюць ізраільскія СМІ, у Тэль-Авіве пяцёра чалавек атрымалі раненні.

Паводле ацэнак Службы хуткай дапамогі Ізраіля, сённяшні абстрэл ізраільскай сталіцы стаў найбольш масавым з 7 кастрычніка.

Паведамляецца таксама пра тое, што сігналы паветранай трывогі гучалі на поўдні Ізраіля, былі траплянні ў жылыя дамы. У дзеянне была прыведзеная сістэма супрацьракетнай абароны «Жалезны купал». Паведамляецца, што ёсць параненыя, але звестак пра ахвяры няма.

Таксама ізраільскія СМІ пішуць пра абстрэлы тэрыторыяў краіны на поўначы, верагодна, з боку Лівана і Сірыі.

Паводле апошніх звестак, у выніку нападу баевікоў «Хамасу» у Ізраілі загінулі найменей як 1400 асобаў, 3500 пацярпелі. Лік ахвяраў у сектары Газа праз удары Ізраілю ў адказ перавысіў 2300, каля 9 тысячаў атрымалі раненні.

Hавiны
Амбасадар Ізраілю ў ААН заклікаў кіраўніка гэтай арганізацыі сысці ў адстаўку
2023.10.24 21:26

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў