Еўрадэпутат: лепш забараніць, а не абмяжоўваць імпарт збожжа з Беларусі і Расеі ў ЕЗ


Еўракамісія рыхтуецца ўвесці мыты на імпарт збожжа з Беларусі і Расеі, распавяла 19 сакавіка брытанская газета Financial Times. А пакуль Сейм Польшчы заклікаў увесці поўную забарону на імпарт у Еўразвяз прадуктаў харчавання з Беларусі і Расеі. Еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус патлумачыў «Белсату», чаму лічыць забарону найлепшым рашэннем.

Пятрас Ауштрявичюс
Літоўскі дэпутат Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус. Брусэль, Бельгія. 19 сакавіка 2024 года.
Фота: Белсат

Літоўскі дэпутат Еўрапарламента Пятрас Аўштравічус распавёў, што лічыць імпарт збожжа з Беларусі і Расеі ў Еўразвяз «не адпаведным да рэаліяў». Шляхі гэтага экспарту, лічыць ён, трэба перакрыць.

Накласці на зерне з Беларусі і Расеі мыта – «другая добрая прапанова», адзначае ён, але поўную забарону ён лічыць лепшым варыянтам. Аўштравічус лічыць, што эканамічнае рашэнне можа ліквідаваць праблему, зрабіўшы беларускае і расейскае збожжа нявыгадным, але ён хацеў бы і палітычнага рашэння – эмбарга.

Забарона і дазволіць паменшыць фінансавыя магчымасці Расеі і Беларусі, і дапаможа еўрапейскім фермерам, якія сутыкаюцца з ростам канкурэнцыі з боку вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны і іншых краінаў.

Аналітыка
Пад санкцыі можа трапіць пятая частка паставак з Беларусі ў ЕЗ
2024.03.13 16:19

Тым часам Польшча прапаноўвала абмежаваць імпарт у Еўразвяз прадуктаў харчавання таксама і з Украіны, гэтую прапанову, як пісала Politico, падтрымала Францыя.

Экспарт украінскага збожжа ў Еўразвяз Аўштравічус не лічыць непажаданым, а прапануе кампенсаваць ягоны рост закрыццём экспарту збожжа менавіта з Беларусі і Расеі. Тым больш, ўкраінскае збожжа накіраванае на экспарт у трэція краіны, а ў Еўразвязу няма патрэбы ў вялікай колькасці імпартнага збожжа, ён забяспечвае сябе сам.

«Мы чакаем, што Украіна будзе поўнавартасным сябрам Еўразвязу. Мы маем прызвычаіцца да ўкраінскага збожжа на еўрапейскім рынку, гэта непазбежна», – кажа Аўштравічус.

Ён падкрэслівае, што не хацеў бы «рэзкіх крокаў» у дачыненні да Украіны, бо сельская гаспадарка – самы «экспартаздольны» сектар эканомікі Украіны, абмежаванні якога паменшаць фінансавыя магчымасці Украіны.

Калі Украіна зойме расейскую нішу – «сардэчна запрашаем», кажа Аўштравічус. Ён нагадвае, што на ўкраінскім рынку прадаецца мноства польскіх харчовых прадуктаў, таму заклікае глядзець на праблему ўкраінскага збожжа не як на рызыку, а як на пытанне гандлю.

Эканоміку Беларусі ён таксама не бачыць вялікаю рызыкай для Еўразвязу, але заклікае «паводзіць сябе палітычна карэктна». Калі Беларусь спрыяе расейскай вайсковай агрэсіі і трымае палітычных зняволеных, трэба прымаць пастановы і санкцыі з аглядкай на гэта, а не на эканамічныя пытанні, мяркуе ён.

Аналітыка
Чаму польскія фермеры не перакрылі мяжу з Беларуссю і колькі Польшча купляе беларускага збожжа?
2024.03.05 16:21

Беларусь зарабіла на экспарце збожжавых у Польшчу ў 2023 годзе 201 000 еўра супраць 132 000 еўра ў 2022 годзе. Больш за ўсё за апошнія пяць гадоў было ў 2021 годзе – 373 000 еўра. У натуральным выражэнні экспарт збожжавых у 2023 годзе павялічыўся ў 2,6 разы (з 181,4 тоны да 480,9 тонаў). Аднак гэта нашмат менш за 2021 год, калі было пастаўлена 2497,5 тоны.

Зусім інакш ідуць справы з прадуктамі мукамольнай прамысловасці; соладам; крухмалам; інулінам; пшанічнай клейкавінай. У 2023 годзе адбыўся небывалы з 2019 года ўсплёск экспарту. Прададзена гэтых тавараў на 4,78 млн еўра, а ў 2022 годзе было ўсяго 52 000 еўра, а ў папярэднія два гады сумы былі яшчэ меншымі.

У Расеі сцвярджаюць, што мыты Еўразвязу не будуць праблемай: кажуць, што пастаўкі «мелі сітуацыйных характар і вымяраліся ў лепшым выпадку сотнямі тысячаў тон па масавых культурах», і пераконваюць, што збожжа і масленічныя прадукты – «гэта прадукты з вельмі канкурэнтным рынкам, слаба прывязаным да канкрэтных лагістычных маршрутаў».

Hавiны
«Выходзіць нейкае свінства». Эксперты падлічылі, як заняпала сельская гаспадарка Беларусі
2023.09.26 12:44

Алесь Сіліч, Алесь Наваборскі / ЮК belsat.eu

Стужка навінаў