#МАГІЛЁЎ

Магілёўхімвалакно
«Магілёўхімвалакно» праз непагадзь будзе без святла яшчэ мінімум тыдзень

«Магілёўхімвалакно» пасля ўрагану ў ноч на 10 ліпеня прабудзе без электрычнасці яшчэ мінімум тыдзень. Пра гэта распавёў міністр энергетыкі Дзяніс Мароз. Чыноўнік паведаміў пра наступствы непагадзі, якая трымалася з 9 да 11 ліпеня ды прывяла да масавых адключэнняў электраэнергіі ў мностве населеных пунктаў Магілёўшчыны.

навіны